Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі з-за чумы вінавацяць Беларусь


Вірус афрыканскай чумы сьвіней (АЧС) трапіў у Пскоўскую вобласьць Расеі разам з кормам зь Беларусі, які закупілі ўладальнікі прыватнай падсобнай гаспадаркі.

Пра гэта паведамляе адміністрацыя расейскага рэгіёну.

«Цяпер уся Беларусь палае. Толькі ў Віцебскім раёне зарэгістравана 55 асяродкаў гэтага віруснага захворваньня», — цытуе прэс-служба начальніка ўпраўленьня вэтэрынарыі рэгіёну Аляксандра Булаха.

Ён дадаў, што цяпер для кантролю таварапатоку прадуктаў сьвінагадоўлі, кармоў на дарогах паблізу расейска-беларускай мяжы выстаўленыя дзяжурныя пасты.

Невялікія лясныя дарогі перакапаныя, каб прадухіліць перасоўваньне бескантрольнага аўтатранспарту.

Паводле рэгіянальнага ўпраўленьня вэтэрынарыі, каб не дапусьціць распаўсюджваньня АЧС, на межах першай і другой зонаў пагрозы створаны кругласутачныя ахоўна-карантынныя пасты і дэзынфэкцыйныя бар’еры.

Паводле Булаха, ахоўныя мерапрыемствы ў карантынных зонах будуць працягнутыя на месяц, перадае Інтэрфакс.

У канцы чэрвеня — пачатку ліпеня ўспышкі АЧС былі зарэгістраваныя ў Гарадзенскай і Віцебскай абласьцях Беларусі. Кіраўнік Мінсельгасхарчу Беларусі Леанід Заяц заяўляў, што вірус сьвіной чумы мог быць занесены ў краіну з кармамі для жывёлы, якія паходзілі з Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG