Паводле інфармацыі зьнешнепалітычнага ведамства, такую пазыцыю выклаў віцэ-міністар Андрус Крывас (Andrius Krivas) на сустрэчы з паслом Беларусі ў Літве Ўладзімірам Дражыным.
«Такое рашэньне не адпавядае палажэньням Канвэнцыі Эспа, абмяжоўвае ўдзел літоўскіх грамадзян у такіх мерапрыемствах і не дадае канструктыўнасьці ў дыялёгу Літвы і Беларусі па пытаньнях бясьпекі Беларускай АЭС», — гаворыцца ў прэс-рэлізе літоўскага МЗС.
Беларуская амбасада ў Літве нядаўна заявіла, што 17 жніўня ў Астраўцы арганізуецца сустрэча зь літоўскай грамадзкасьцю і спэцыялістамі па пытаньнях экалёгіі будучай АЭС.
У сваю чаргу МЗС Літвы нагадаў, што гэтая дыскусія аб справаздачы пра ўплыў Беларускай АЭС на навакольнае асяродзьдзе ня можа адбыцца, паколькі беларускі бок яшчэ не адказаў на зададзеныя яму пытаньні.
Канвэнцыя Эспа ААН прадугледжвае, што публічныя спрэчкі пра ацэнку ўплыву на навакольнае асяродзьдзе могуць праводзіцца, калі экспэрты зацікаўленых бакоў цалкам азнаёмяцца з дакумэнтамі.
На сайце амбасады Беларусі паведамляецца, што ў інфармацыйным цэнтры беларускай АЭС у Астраўцы адбудзецца сход зь літоўскай грамадзкасьцю і спэцыялістамі па абмеркаваньні справаздачы пра ўплыў Беларускай АЭС на навакольнае асяродзьдзе. Там адзначаецца, што абмеркаваньне праводзіцца ў адпаведнасьці з рэкамэндацыямі Камітэту па выкананьні Канвэнцыі Эспа.
Літва ня раз крытыкавала Беларусь за тое, што тая недастаткова дбае пра бясьпеку будучай АЭС, якую плянуецца пабудаваць за 50 кілямэтраў ад Вільні.