Пастанова пра новую крымінальную справу датаваная 24 траўня, паведамляе сайт «Маладога фронту».
14 ліпеня, у дзень вянчаньня маладафронтаўца, яму патэлефанаваў сьледчы й настойліва папрасіў зьявіцца на размову ў панядзелак. Яроменак дамовіўся перанесьці размову на аўторак.
У 2011 годзе Ўладзь Яроменак быў асуджаны да зьняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.
З калёніі Яроменак выйшаў у канцы лета 2010 году пасьля памілаваньня. Суд Першамайскага раёну Менску паставіў яго на год пад прафіляктычны нагляд.
Раней Уладзя Яроменка неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі арыштамі за ўдзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.