Сын «ворага народу» Ўладзімер Генсер: «Сталін забіў майго бацьку проста так, ад няма чаго рабіць»
Уладзімеру Генсеру было восем месяцаў, калі бацьку, шаўца зь мястэчка Грозава, расстралялі як польскага шпіёна. Неўзабаве ў казахстанскай высылцы ня стала дзеда. Кляймо сына «ворага народу» парадніла яго пасьля вайсковай службы на Далёкім Усходзе з расіянкай Аленай, у якой спачатку забілі бацьку, а потым маці з малымі дзецьмі адправілі на катаргу. Цяпер улады заклікаюць іх любіць Сталіна. Уладзімер Генсер — у новым выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».