Настаўнікі скардзяцца, што вечарамі па чатыры гадзіны павінны пільнаваць там правапарадак. Калі высьвятляецца, што пэдагогаў на дзяжурстве няма, іх караюць.
Горкаўскія настаўнікі сьцьвярджаюць, што кожная школа райцэнтру мае сфармаваць групы зь пяці чалавек для дзяжурства ў амфітэатры ад 19 да 23 гадзіны. Ня ўсе, хто трапляе ў сьпіс, ведаюць, што канкрэтна яны павінны рабіць на пляцоўцы. Гаворыць адна з настаўніц:
«Мы павінны сядзець у глядзельнай залі на радах. Нам за гэта нічога ня плацяць. Ніякіх адгулаў. Людзі ў адпачынку многія. Абураюцца ўсе, але як у нашай школе, дык ходзяць усе».
Карэспандэнт: «Вы павінны студэнтаў разганяць ці шумныя кампаніі?»
Настаўніца: «Ніхто нічога не тлумачыць. Напэўна, каб там нічога не ламалі, ня кралі. Ніякіх у нас паўнамоцтваў няма. Ніякіх павязак, ніякіх папераў, ні пасьведчаньняў — нічога гэтага няма ў нас».
Амфітэатар — гэта пляцоўка з паветкай накшталт ракавінкі на беразе возера, а перад ёю — рады крэслаў пад адкрытым небам. Ёсьць і падземныя памяшканьні, але туды ўваход зачынены. Паводле настаўнікаў, на тэрыторыі амфітэатру няма прыбіральняў. Знаходжаньне пэдагогаў на пляцоўцы адсочваюць правяральнікі, якія ў выпадку адсутнасьці дзяжурных пішуць дакладныя ў адміністрацыі навучальных устаноў.
У аддзеле адукацыі Горацкага райвыканкаму пацьвердзілі факт дзяжурства пэдагогаў у амфітэатры. Супрацоўніца аддзелу тлумачыць:
«Гэта „пэдагагічны патруль“ так званы. Тут не стаіць пытаньне, што там можна нешта скрасьці. Там у вячэрні час могуць зьбірацца школьнікі. Каб прадухіліць нядобрыя паводзіны, знаходзяцца пэдагогі. Каб усё было пад кантролем. Вартаваць маёмасьць там ніхто не прымушае».
Ахова правапарадку — непасрэдны абавязак міліцыі. У аддзеле ўнутраных спраў райвыканкаму ведаюць пра «пэдагагічны патруль». Запэўніваюць, што акрамя пэдагогаў, прылеглую да амфітэатра тэрыторыю патрулюе міліцыя. У супрацоўніка аддзелу пытаюся:
«Што пэдагогі могуць зрабіць з падлеткамі, якія могуць вытвараць што заўгодна? Хіба што толькі патэлефанаваць у міліцыю?»
Міліцыянт: «Могуць яшчэ правесьці прафіляктычную гутарку. Дзеля гэтага „пэдагагічны патруль“ і ствараўся. Пятніца, субота і нядзеля — яны наведваюць дыскатэкі. Глядзяць за паводзінамі дзяцей,чым тыя займаюцца і ў якім стане».
Ці парушаюцца правы пэдагогаў, калі іх прыцягваюць да патруляваньня, як у Горках, у непрацоўны час? Зьвяртаюся ў прафсаюз працаўнікоў адукацыі і навукі. Супрацоўніца прафсаюзу не дае адназначнага камэнтара наконт сытуацыі, але зазначае:
«У любым разе яны павінны выконваць толькі тыя абавязкі, якія прапісаныя ў службовай інструкцыі. Калі не прапісана, то гэтага не павінна быць. Які можа быць патруль, калі чалавек ня хоча? Але для таго каб дакладна сказаць, мне трэба глядзець дакумэнты. Калі абавязкі там не прапісаныя, то за ўсю працу, якая не прапісаная, павінна быць дадатковая аплата і іхная згода».
Для Таварыства беларускай школы прыцягненьне настаўнікаў да непрафэсійных абавязкаў — не навіна. Паводле сябра таварыства Тамары Мацкевіч, «патруляваньне» ў Горках — яшчэ адзін выпадак такога кшталту:
«Гэта відавочна незаконнае патрабаваньне. Але тут трэба настаўніку вырашыць самаму — ці займее ён грамадзянскую пазыцыю і будзе адстойваць свае прафэсійныя правы, ці будзе падпарадкоўвацца. Я б пайшла на той амфітэатар і праз кожныя пяць хвілін выклікала міліцыю, каб яны выконвалі абавязкі, за якія ім плацяць грошы».
Сам амфітэатар, зь якога летась абвяшчаў пра адкрыцьцё «Дажынак» Аляксандар Лукашэнка, так дагэтуль і не давялі да ладу. Збудаваньне гэтае называюць унікальным у Беларусі, але ніводная з арганізацыяў райцэнтру ня хоча браць яго на балянс. Падземныя памяшканьні цякуць, хоць іх пасьля «Дажынак» некалькі разоў рамантавалі.

Ніякіх у нас паўнамоцтваў няма. Ніякіх павязак, ніякіх папераў, ні пасьведчаньняў

Тут трэба настаўніку вырашыць самаму — ці займее ён грамадзянскую пазыцыю і будзе адстойваць свае прафэсійныя правы, ці будзе падпарадкоўвацца