Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі салідарны з пакутнікамі ў Беларусі


Папа Рымскі Францішак прымае апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Кляўдыё Гуджэроцьці
Папа Рымскі Францішак прымае апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Кляўдыё Гуджэроцьці

Папа Рымскі Францішак выказаў надзею, што з дапамогай Сьвятога Пасаду адносіны Беларусі з Захадам будуць паляпшацца шляхам павагі, дыялёгу і ўзаемаразуменьня.

Пантыфік зрабіў такую заяву, прымаючы 21 чэрвеня апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Кляўдыё Гуджэроцьці.

Папа Рымскі папрасіў перадаць ягоную салідарнасьць і вялікую сымпатыю да Беларусі, асабліва да тых, хто пакутуе, перадае сайт catholic.by.

Папа таксама адзначыў, што вельмі рады выказаць сваю салідарнасьць зь Беларусьсю празь візыт свайго легата, кардынала Жана-Луі Тарана.

Пантыфік паабяцаў, што будзе маліцца аб пасьпяховым выкананьні місіі кардынала. Ён дабраславіў католікаў Беларусі і папрасіў таксама перадаць прывітаньні ўсім беларусам, а асабліва братам праваслаўнай царквы.

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці перадаў папу Францішку прывітаньні ад кіраўніцтва Беларусі і беларускага народу.

На аўдыенцыі прысутнічаў кардынал Тарчызіё Бэртонэ. Дзяржаўны сакратар узгадаў свой візыт у Беларусь і пацьвердзіў лінію Сьвятога Пасаду, якая была прадэманстравана падчас візыту.

24 чэрвеня арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці сустрэўся з кардыналам Таранам, зь якім абмеркаваў дэталі ягонага візыту ў Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG