Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя 12 мэдцэнтраў, пазбаўленых ліцэнзіі


У Міністэрстве аховы здароўя назвалі 12 мэдычных цэнтраў, якія пазбавілі ліцэнзіяў.

Гэтая інфармацыя была пададзена на наступны дзень пасьля запыту карэспандэнта Свабоды.

Як паведаміла прэс-служба міністэрства, у сувязі з выяўленымі грубымі парушэньнямі пры выкананьні работ і паслуг па анэстэзіялёгіі і рэаніматалёгіі, хірургіі, гінэкалёгіі, хірургічнай стаматалёгіі, якія пацягнулі або могуць пацягнуць за сабой у грамадзян устойлівае расстройства здароўя, спынена дзеяньне ліцэнзіяў на мэдычную дзейнасьць у поўным аб’ёме або ў частцы адпаведных работ і паслуг наступным суб’ектам гаспадараньня:
у анэстэзіялёгіі і рэаніматалёгіі:

— Таварыству з абмежаванай адказнасьцю «Валерэ», Менск,

— Таварыству з абмежаванай адказнасьцю «Грандмэдыка», Менск,

— Замежнаму прыватнаму кансультатыўнаму ўнітарнаму прадпрыемству «МэдАрт», Менск,

— Таварыству з абмежаванай адказнасьцю «Мэдэкспэрт», Менск,

— Таварыству з абмежаванай адказнасьцю «Ради здоровья», Менск,

— Таварыству з абмежаванай адказнасьцю «ТрансЭнэргаОйл», Менск,

— Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Экамэдсэрвіс — Мэдычны цэнтар», Менск;

у сфэры работ і паслуг па гінэкалёгіі:

— Таварыству з абмежаванай адказнасьцю «Желаем здоровья», Слуцак;

у частцы работ і паслуг па хірургіі:

— Таварыству з абмежаванай адказнасьцю «Сольфея», Менск,

— Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказаньні паслуг «Леда-Мэд», Баранавічы;

у частцы работ і паслуг па стаматалёгіі хірургічнай:

— Таварыству з абмежаванай адказнасьцю «Стомако», Ворша.


У поўным аб’ёме ліцэнзія на мэдычную дзейнасьць спынена ТАА «Флорэнс-Дэнталь» (Ворша). Паводле прэс-службы міністэрства, — «за перашкоды дзейнасьці камісіі Міністэрства аховы здароўя ў правядзеньні мерапрыемстваў па кантролі».

Сярод прычынаў ліквідацыі ліцэнзіяў называецца адсутнасьць умоў для выкананьня амбуляторных апэрацый, невыкананьне клінічных пратаколаў (стандартаў) аказаньня мэддапамогі, няпоўная камплектацыя набораў для аказаньня рэанімацыйных мерапрыемстваў пры станах, якія пагражаюць жыцьцю пацыента.

19 чэрвеня міністар аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко заявіў, што ў краіне ўжо праверана дзейнасьць 264 мэдычных цэнтраў, 12 зь якіх пазбаўленыя ліцэнзіі. Праверка закранула ўсе віды мэдычнай дзейнасьці — хірургію, гінэкалёгію, стаматалёгію ды іншыя.

У пазбаўленых ліцэнзіі мэдцэнтрах, паводле міністра, былі парушэньні, якія «маглі адбіцца на здароўі і жыцьці людзей».

Праверка мэдычных цэнтраў пачалася пасьля сьмерці пацыенткі Юліі Кубаравай, якой зрабілі плястычную апэрацыю па карэкцыі формы носа ў менскім камэрцыйным мэдцэнтры «Экамэдсэрвіс». Пасьля апэрацыі дзяўчына не прыйшла ў прытомнасьць. Па гэтым факце распачата крымінальная справа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG