Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Збор подпісаў у падтрымку нацыянальнага сьцяга


Партыі і грамадзкія аб’яднаньні падтрымалі кампанію збору подпісаў пад зваротам у Міністэрства культуры Беларусі з прапановай уключыць бел-чырвона-белы сьцяг у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў краіны.

Цяпер подпісы можна паставіць у сядзібах Аб’яднанай грамадзянскай партыі (Менск, вуліца Веры Харужай, 22-1701), Партыі БНФ (Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3). Збор подпісаў таксама вядуць кампанія «Гавары праўду» і «Малады Фронт».

Арганізатары заяўляюць пра вялікую цікавасьць у грамадзтве да іхняй ініцыятывы. Подпісы прымаюцца да 20 ліпеня. Вынікі кампаніі будуць агучаныя 27 ліпеня.

З ініцыятывай сабраць подпісы за ўключэньне бел-чырвона-белага сьцяга ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў выступілі «БМАgroup», «Арт Сядзіба» і «Рок-салідарнасьць».

Блянк звароту можна спампаваць тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG