Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя арышты ў Гомельскім гарвыканкаме


КДБ заявіў пра чарговы арышт карумпаваных гомельскіх чыноўнікаў.

Арыштавалі кіраўніка аддзелу па кіраваньні будаўнічым комплексам і жыльлёвай палітыцы Гомельскага гарвыканкаму, а таксама дырэктара камэрцыйнага прадпрыемства.

«У выніку незаконнага адчужэньня дзяржаўнай маёмасьці і яго далейшага выкарыстаньня не па мэтавым прызначэньні» яны нанесьлі Ўпраўленьню капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкаму шкоду на суму больш за 1 мільярд рублёў.

Летась быў арыштаваны старшыня Гомельскага гарвыканкаму Віктар Піліпец. Адбылося гэта ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб дзейнасьці таго ж камунальнага прадпрыемства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG