Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хірурга з «Экамэдсэрвіса» адпусьцілі з СІЗА


Да трох мэдыкаў «Экамэдсэрвіса» ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту, дваіх адпусьцілі пад абавязацельства аб яўцы, у тым ліку хірурга, які праводзіў апэрацыю Юліі Кубаравай.

«Доктар-анэстэзіёляг, мэдсястра, што асыставала яму і гендырэктар „Экамэдсэрвіса“ арыштаваныя, хірург і мэдсястра адпушчаныя пад абавязацельства аб яўцы», — паведамілі «Інтэрфаксу» ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту па Менску.

Затрыманьні ў «Экамэдсэрвісе» адбыліся ў пятніцу, 3 траўня , пасьля таго, як пра сытуацыю выказаўся Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка даручыў вызваліць ад займаных пасадаў усіх вінаватых мэдработнікаў і адміністрацыйны пэрсанал цэнтра, а таксама ўжыць да іх меры стрыманьня ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Лукашэнка даручыў таксама Міністэрству аховы здароўя ўзяць пад кантроль і кіраваньне мэдыцынскім цэнтрам «Экамэдсэрвіс».

Камітэту дзяржкантролю даручана праверыць фінансава-гаспадарчую дзейнасьць цэнтра, а Сьледчаму камітэту забясьпечыць прыняцьце самых жорсткіх мер пакараньня да вінаватых.

3 траўня былі затрыманыя пяць чалавек: дырэктар мэдыцынскага цэнтра Галіна Валжанкіна, а таксама апэрацыйная брыгада, якая праводзіла рынапластыку 25-гадовай жыхарцы Горадні, — хірург, лекар-анэстэзіёляг і дзьве мэдсястры. У панядзелак, 6 траўня, быў затрыманы галоўны інжынэр «Экамэдсэрвіса»

Па факце сьмерці пацыенткі расьсьледуецца справа па ч. 2 арт. 162 Крымінальнага кодэкса (неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў мэдыцынскім работнікам, што пацягнула сьмерць пацыента). Створана сьледчая група ў складзе 10 сьледчых. Сьледчыя дзеяньні праводзяцца з удзелам спэцыялістаў Міністэрства аховы здароўя па двух кірунках: анэстэзіялёгія і хірургія.

У канцы сакавіка ў мэдыцынскім цэнтры была зроблена апэрацыя па рынапластыцы 25-гадовай жыхарцы Горадні Юліі Кубаравай. Пасьля апэрацыі пацыентка ўпала ў кому і не выходзіла з гэтага стану прыкладна месяц. Так і не прыйшоўшы ў прытомнасьць, Юлія памерла 23 красавіка ў 4-й клінічнай бальніцы Менска.

Мінаховы здароўя скасавала ліцэнзію «Экамэдсэрвіса» на аказаньне анэстэзіёляга-рэанімацыйнай дапамогі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG