Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў пакараць кіраўнікоў «Экамэдсэрвісу»


Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на сьмерць дзяўчыны пасьля плястычнай апэрацыі ў менскім мэдычным цэнтры «Экамэдсэрвіс».

Лукашэнка, у прыватнасьці, «даручыў вызваліць ад займаных пасадаў усіх вінаватых мэдработнікаў і адміністрацыйны пэрсанал цэнтру, а таксама прымяніць да іх меры стрыманьня ў адпаведнасьці з заканадаўствам».

Пра гэта агенцтву Інтэрфакс паведамілі ў прэсавай службе Лукашэнкі.

Лукашэнка таксама даручыў Міністэрству аховы здароўя ўзяць пад кантроль і кіраваньне гэты мэдцэнтар.

«Будучыня гэтай камэрцыйнай арганізацыі будзе вызначана ў найбліжэйшы час», — растлумачылі ў прэсавай службе.

Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржкантролю праверыць фінансава-гаспадарчую дзейнасьць цэнтру, а Сьледчаму камітэту — «забясьпечыць прыняцьце самых жорсткіх мер пакараньня да вінаватых».

Пасьля плястычнай апэрацыі карэкцыі формы носа ў сталічным камэрцыйным мэдыцынскім цэнтры 27 сакавіка 23-гадовая жыхарка Гародні Юлія Ку́барава не прыйшла ў прытомнасьць. Паводле сваякоў, хірург пасьля апэрацыі зьехаў адразу, анэстэзіёляг зазірнуў да дзяўчыны ў палату, патлумачыўшы, што будзіць яе ня трэба — прачнецца сама, і таксама пакінуў устрывожаных бацькоў дзяўчыны.

Ноччу мэдсястра цэнтру, ня бачачы паляпшэньня стану пацыенткі, выклікала лекараў, і дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю 4-й гарадзкой клінічнай бальніцы Менску, дзе яна прабыла ў коме чатыры тыдні.

Прадстаўнікі Кастрычніцкага раённага аддзелу Сьледчага камітэту праводзяць праверку па факце гібелі дзяўчыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG