Віктар Каляда, жыхар вёскі Ляскі, у вясновую паводку дабіраецца да аўталаўкі на чоўне.
50-гадовы Віктар пераадольвае 300 мэтраў па вадзе, каб набыць сабе харчы.
Вёска Ляскі ў Вялейскім раёне летам амаль нічым не адрозьніваецца ад іншых паселішчаў. А вось узімку тут застаюцца толькі двое жыхароў. З цывілізацыяй іх зьвязвае толькі радыё, тэлевізар, мабільная сувязь і аўтаўлаўка.Паводка ў Лясках – рэч звыклая. Да яе тут рыхтуюцца загадзя.
Фотагісторыю пра жыцьцё Ляскоў Свабода здымала з 2011 па 2013 гады.
На чоўне да аўталаўкі

1
Віктар Каляда, 50 гадоў

2
Зіма 2011-2012. У вадзе можна было апынуцца, не чакаючы паводкі

3
У тую зіму было мала сьнегу. Баба Марфа даглядае гусей

4
Баба Марфа

5
Марфа жыве з сынам Віктарам. Ён тут і працуе — зьбірае смалу

6
Зіма 2012-2013. Марфа і Віктар ідуць да аўталаўкі. Пасьля мінулай зімы адрамантавалі кладку

7
У Віктара дзень народзінаў. Можна і адзначыць

8
Марфа і Віктар вяртаюцца дамоў

9
Яшчэ два гады таму Віктар стаў майстраваць новы човен

10
Рака Ўзьлянка пачынае разьлівацца. На заднім пляне – рэшткі маста, па якім некалі езьдзілі аўтобусы

11
Віктар на беразе ракі, якая ўжо выйшла са сваіх берагоў

12
Віктар зьбіраецца пераплыць рэчку на чоўне, каб набыць прадукты у аўталаўцы

13
Шлях аказваецца не такі просты – плынь вельмі хуткая

14
Віктар дабраўся да аўталаўкі

15
Запас харчоў на некалькі дзён

16
Дарога дадому

17
Няма спадзеву на гумовыя боты