У Беларусі руйнаваньне помнікаў гісторыі і культуры стала звыклай зьявай, а голас грамадзкасьці ў абарону гістарычнай спадчыны ўлады чуюць рэдка.
Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч усю адказнасьць за масавыя факты парушэньня заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны ўскладае на ўлады:
«Разумееце, я б не хацеў надзвычайную сытуацыю пералічваць аб’ектамі. Мы заўсёды разьменьваемся на аб’екты, але насамрэч справа ня ў кропкавых аб’ектах, нават не ў ансамблевых аб’ектах і ня ў комплексных гісторыка-культурных каштоўнасьцях. Справа ў тым, што дзяржава не выконвае тую функцыю, якая ўскладзена на яе згодна зь дзейным заканадаўствам. Міністэрства культуры і мясцовыя органы ўлады практычна цалкам сышлі ўбок і выконваюць свае абавязкі абсалютна фармальна — я маю на ўвазе менавіта кантроль за выкананьнем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Мінкульт ігнаруе дзейнае заканадаўства ў галіне аховы помнікаў, розныя іншыя нарматыўна-прававыя і тэхнічныя дакумэнты пры ўзгадненьні навукова-праектнай дакумэнтацыі. Адным словам, практычна ўсе парушэньні на аб’ектах пры правядзеньні працаў адбываюцца з дабраслаўленьня і пры легітымізацыі гэтых працэсаў Мінкультам. Вось гэта праблема, таму не хачу пра нейкія аб’екты гаварыць».
Многія аналітыкі зважаюць на дылетанцкі і нават карупцыйны складнікі рэалізацыі шэрагу праектаў, бо калі б дзейнае заканадаўства сапраўды дзейнічала, то многія навабуды былі б неадкладна спыненыя яшчэ на стадыі эскізнай прапановы. Гаворыць гісторык культуры Ўладзімер Дзянісаў:
«Проста дзіву даесься: на падставе чаго ўсё гэта праектавалася і рабілася?
Ня толькі ў Менску, тут процьма прыкладаў і ў іншых месцах краіны. Бо ніякіх законных падставаў да рэалізацыі шэрагу праектаў не было і няма дагэтуль. На жаль, можна канстатаваць, што на самой справе вельмі часта ў нас бывае менавіта так: усё робіцца не на падставе заканадаўства, не на падставе навукова-мэтадычных нарматыўных дакумэнтаў, якія існуюць у галіне аховы і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны, а робіцца вельмі па-беларуску: хто як захацеў — той так і зрабіў. Адсюль і вынік таго, што цяпер вырастае ў нашых гарадах ці нейкіх гістарычных мясьцінах».
За апошнія гады ў цэнтры Менску паўсталі аб’екты, якія ўжо параўноўваюць зь бяльмом на вачах сталіцы. У гэтым шэрагу — комплексы навадзелаў «пад старыну» на Нямізе і ўздоўж Гандлёвай, а таксама вялізны дом алігарха Юрыя Чыжа на набярэжнай Сьвіслачы, які проста «раздушыў» Траецкае прадмесьце; высотная вежа бізнэс-цэнтру на праспэкце Пераможцаў, якая адрэзала Ракаўскае прадмесьце ад Замчышча; офісны комплекс з гатэлем «Кэмпінскі» на праспэкце Незалежнасьці на месцы зруйнаванай гарадзкой электрастанцыі.
Як падкрэсьлівае архітэктар Ігар Байцоў, ува ўсіх выпадках парушаныя нормы паверхавасьці ды маштабу аб’ектаў, якія становяцца міжвольнымі дамінантамі на сваіх тэрыторыях:
«Асабіста для мяне самае нахабнае з усяго апошняга — тое, што зрабілі
на месцы кляштарнага саду ў Верхнім горадзе, за Палацам рэспублікі, дзе навадзел вылез вышэй за гістарычную пабудову. Павольна расло, расло, усе гэта бачылі, пакуль не ўзьнялося над усім іншым. Паказальна, што на плоце вісеў плякат, дзе быў намаляваны нізенькі дом, які ніяк не павінен быў уздымацца па-над гістарычнымі дахамі. Але ён усё рос і рос. На нейкім абмеркаваньні нешта гаварылі, што будоўля нібыта прыпынена, аднак нічога падобнага. Гэта такое нахабства, што няма слоў. Мала таго, што будынак адусюль бачны, што ён не гістарычны, што ён там перашкаджае абліччу Верхняга горада, а яго яшчэ чырвонай мэталадахоўкай пакрылі, каб гэта лепш кідалася ў вочы. Нават сьляпы ўжо ўбачыць, што гэта дзікунства. З майго гледзішча, вельмі паказальны і раздражняльны прыклад нахабства».
Экспэрты зьвяртаюць увагу на тое, што ў працэсе аднаўленчых працаў перавага ўсё часьцей аддаецца так званай «бульдозэрнай рэстаўрацыі». Разьлік просты: таньней зруйнаваць і збудаваць нешта падобнае, чым корпацца ў старых мурах ці падмурках.
Для гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага дагэтуль невытлумачальны спосаб рэстаўрацыі будынку Купалаўскага тэатру, які ня так даўно быў адчынены пасьля рамонту ў прысутнасьці Аляксандра Лукашэнкі. На думку суразмоўцы, пасьля таго, як летась будаўнікі з выкарыстаньнем тэхнікі разбурылі заднюю частку, дзе акурат месьцілася сцэна, у адначасьсе зьнішчана ўсё самае вартае ў гэтым будынку — сьведчаньне ягонай аўтэнтычнасьці:
«Як вядома, будынак тэатру неаднаразова рэканструяваўся, аднак у працэсе апошняй рэканструкцыі былі зьнішчаныя рэшткі аўтэнтыкі. І гэтага, на жаль, ужо не вярнуць. Прыкра, што праект і сама падрыхтоўка рэканструкцыі была непразрыстай: належнага грамадзкага абмеркаваньня не адбывалася, конкурсу праектаў, прыцягненьня нейкіх замежных адмыслоўцаў, якія маюць досьвед у тэатральным будаўніцтве, у будаўніцтве канцэртных заляў, таксама не было. А ў прынцыпе вакол гісторыі гэтага тэатру, вакол гісторыі яго рэканструкцыі сфакусаваліся вельмі многія праблемы ў гэтай сфэры — у сфэры аховы помнікаў і цяперашняга будаўніцтва ў цэнтры Менску. Парадаксальна, але да сёньня няма ўцямнай канцэпцыі, які вобраз гораду, гістарычнага цэнтру мы хочам бачыць, як мы яго павінны аднаўляць, на якую эпоху і г.д.».
Амаль 80 гэктараў тэрыторыі Менска маюць статус гістарычнага цэнтра. Адзін з пунктаў адпаведнага заканадаўства сьведчыць, што тут забаронена будаваць хмарачосы, вышэйшыя за будынкі XVI-XX стагодзьдзяў. Аднак практычна ўсе новыя збудаваньні маюць куды большыя памеры.
Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч усю адказнасьць за масавыя факты парушэньня заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны ўскладае на ўлады:
«Разумееце, я б не хацеў надзвычайную сытуацыю пералічваць аб’ектамі. Мы заўсёды разьменьваемся на аб’екты, але насамрэч справа ня ў кропкавых аб’ектах, нават не ў ансамблевых аб’ектах і ня ў комплексных гісторыка-культурных каштоўнасьцях. Справа ў тым, што дзяржава не выконвае тую функцыю, якая ўскладзена на яе згодна зь дзейным заканадаўствам. Міністэрства культуры і мясцовыя органы ўлады практычна цалкам сышлі ўбок і выконваюць свае абавязкі абсалютна фармальна — я маю на ўвазе менавіта кантроль за выкананьнем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Мінкульт ігнаруе дзейнае заканадаўства ў галіне аховы помнікаў, розныя іншыя нарматыўна-прававыя і тэхнічныя дакумэнты пры ўзгадненьні навукова-праектнай дакумэнтацыі. Адным словам, практычна ўсе парушэньні на аб’ектах пры правядзеньні працаў адбываюцца з дабраслаўленьня і пры легітымізацыі гэтых працэсаў Мінкультам. Вось гэта праблема, таму не хачу пра нейкія аб’екты гаварыць».
Многія аналітыкі зважаюць на дылетанцкі і нават карупцыйны складнікі рэалізацыі шэрагу праектаў, бо калі б дзейнае заканадаўства сапраўды дзейнічала, то многія навабуды былі б неадкладна спыненыя яшчэ на стадыі эскізнай прапановы. Гаворыць гісторык культуры Ўладзімер Дзянісаў:
«Проста дзіву даесься: на падставе чаго ўсё гэта праектавалася і рабілася?
робіцца вельмі па-беларуску: хто як захацеў — той так і зрабіў
За апошнія гады ў цэнтры Менску паўсталі аб’екты, якія ўжо параўноўваюць зь бяльмом на вачах сталіцы. У гэтым шэрагу — комплексы навадзелаў «пад старыну» на Нямізе і ўздоўж Гандлёвай, а таксама вялізны дом алігарха Юрыя Чыжа на набярэжнай Сьвіслачы, які проста «раздушыў» Траецкае прадмесьце; высотная вежа бізнэс-цэнтру на праспэкце Пераможцаў, якая адрэзала Ракаўскае прадмесьце ад Замчышча; офісны комплекс з гатэлем «Кэмпінскі» на праспэкце Незалежнасьці на месцы зруйнаванай гарадзкой электрастанцыі.
Як падкрэсьлівае архітэктар Ігар Байцоў, ува ўсіх выпадках парушаныя нормы паверхавасьці ды маштабу аб’ектаў, якія становяцца міжвольнымі дамінантамі на сваіх тэрыторыях:
«Асабіста для мяне самае нахабнае з усяго апошняга — тое, што зрабілі
на плоце вісеў плякат, дзе быў намаляваны нізенькі дом, які ніяк не павінен быў уздымацца па-над гістарычнымі дахамі. Але ён усё рос і рос