Прычына такога звароту — адсутнасьць дакладнай інфармацыі пра тэрміны і ход распрацоўкі дэталёвага горадабудаўнічага пляну і праекту ахоўных зонаў гісторыка-культурных каштоўнасьцяў на тэрыторыі Курапатаў.
Каардынатарка ініцыятывы Ганна Шапуцька: «Мы лічым, што чыноўнікі сьвядома ці несьвядома заблытваюць сытуацыю вакол „Бульбаш-холу“. Менаблвыканкам і Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтве кажуць нам, што будаўніцтва як рэстарацыі, так і іншых установаў на тэрыторыі ўрочышча немагчымае без распрацоўкі дэталёвага пляну, а Міністэрства культуры са свайго боку запэўнівае нас, што будаўніцтва цалкам законнае».
Прадстаўнікі Менаблвыканкаму лічаць, што паводле схемы ахоўных зонаў, якая была зацьверджаная яшчэ ў 2004 годзе і дзейнічае цяпер, будаваць на тэрыторыі ахоўнай зоны забаўляльны цэнтар «Бульбаш-хол» і СТА было нельга. Пра гэта яны паведамілі ў пісьмовым адказе Ганьне Шапуцьцы, а таксама падчас сустрэчаў з актывістамі ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты».
Аднак дасланы напрыканцы мінулага тыдня ліст зь Міністэрства культуры за подпісам намесьніка міністра Віктара Кураша, наадварот, сьцьвярджае, што да распрацоўкі новага горадабудаўнічага праекту будаўніцтва ў Курапатах цалкам законнае.
У дакумэнце напісана: «Умовы забесьпячэньня захаваньня нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў і іх навакольнага асяродзьдзя, у тым ліку ўстанаўленьне межаў тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасьцяў і зоны іх аховы, вызначаныя Законам Рэспублікі Беларусь „Аб ахове культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь“. Зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасьці „Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Курапаты“ зацьверджаныя пастановаю Міністэрства культуры 12.05.2004 г. на пэрыяд да распрацоўкі горадабудаўнічага праекту».
Ганна Шапуцька лічыць, што чыноўнікі не даюць дакладнага адказу, ня кажуць, якая пасьлядоўнасьць дзеяньняў павінна быць у працэсе вызначэньня ахоўных зонаў. Таму што, згодна зь Міністэрствам культуры, дзейнічае пастанова 2004 году — і будаваць можна. А Менаблвыканкам сьцьвярджае, што трэба распрацоўваць горадабудаўнічы праект.
«Чаму ўвогуле адбылося будаўніцтва „Бульбаш-холу“, калі няма горадабудаўнічага пляну? Атрымліваецца, што і далей чыноўнікі будуць дазваляць будаваць што заўгодна — і пасьля знаходзіць гэтаму апраўданьне ў адным з дакумэнтаў», — гаворыць Ганна Шапуцька.
28 лістапада 2012 году ініцыятыва «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» ўжо зьвярталася ў Генэральную пракуратуру з просьбаю акрэсьліць сытуацыю з «Бульбаш-холам», але тады ліст перанакіравалі ў Міністэрства культуры і Менаблвыканкам.
Курапаты – урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
У красавіку – траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты знайшлі парэшткі людзей. Гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».
У чэрвені 1988 году была створана ўрадавая камісія, і пракуратура БССР узбудзіла крымінальную справу па выяўленых фактах. У працэсе расьсьледаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 год супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.
Пры аглядзе ляснога масіву выявілася, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 групавых пахаваньняў, зь якіх шляхам эксгумацыі было праверана 8. У 6 зь іх знайшлі шкілетныя парэшткі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы. Каб ушанаваць памяць ахвяраў, тут паставілі крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.
У Курапатах ня раз чыніліся акты вандалізму.
Глядзець

Даведка Свабоды