Днямі лідэру АГП Анатолю Лябедзьку ў КДБ вярнулі больш за 12 тысяч даляраў, якія былі знойдзеныя ў палітыка падчас хатняга ператрусу ў сьнежні 2010 году, калі яго ўжо трымалі ў «амэрыканцы». Справа Анатоля Лябедзькі да суду так і не дайшла, грошы яму мусілі вярнуць адразу пасьля вызваленьня ў пачатку 2011 году, але зрабілі гэта толькі зараз. «Праз два дні зьбіраўся падаваць у Менгарвыканкам заяўку на асабісты пікет каля будынку КДБ, і гэта, відаць, падзейнічала», — кажа Анатоль Лябедзька:
«Вярнулі тое, што мне належыць, але ня ўсё. Недзе ў СІЗА КДБ засталіся мае дзёньнікі, а ў матэрыялах справы — носьбіты інфармацыі, папяровыя і на дысках».
Анатоль Лябедзька мяркуе, што яму вярнулі грошы ў іншых купюрах. Ці могуць яны быць фальшывымі? Палітык кажа, што абмяняў некалькі купюраў у абменьніку, і гэтая валютная апэрацыя прайшла без эксцэсаў, таму грошы, відаць, нармальныя.
Пытаньне пра тое, фальшывыя ці не даляры, якія пасьля апазыцыянэраў апынуліся ў КДБ, не падаецца жартоўным Ігару Марынічу, сыну былога палітвязьня Міхаіла Марыніча. Марыніч-старэйшы ў сярэдзіне 2000-х гадоў адбыў больш за два гады ў зьняволеньні нібыта за крадзеж кампутараў, якія амбасада ЗША перадала грамадзкай арганізацыі на чале з самім Міхаілам Марынічам. Затрымалі Міхаіла Марыніча з сумай больш як 90 тысяч даляраў, і гэтыя грошы яму так і не вярнулі. Ігар Марыніч мяркуе, што грошы першапачаткова былі сапраўдныя, а потым нейкім чынам аказаліся фальшывымі:
«Прызначылі экспэртызу і прызналі грошы фальшывымі. Спачатку, відаць, падмянілі іх на фальшывыя, а потым засьведчылі, што гэта фальшыўка. Гэта мутная гісторыя. Паводле зьвестак, гэтыя ж фальшыўкі раней фігуравалі ў адной крымінальнай справе па Віцебску. Ім жа трэба мець нейкія фальшыўкі, каб душыць чыноўнікаў».
Намесьнік старшыні «Маладога фронту» Наста Дашкевіч чула гісторыі пра вернутыя актывістам даляры з адмысловай пазнакай «не мяняць». Паводле гэтых зьвестак, у тых, хто спрабаваў здаць такія грошы ў абменьнік, узьнікалі праблемы. Асабіста ёй вярнулі ўсю маёмасьць, якую забіралі пасьля арышту ў сьнежні 2010 году, акрамя яе асабістага ноўтбука, якім карыстаўся Зьміцер Дашкевіч напярэдадні арышту. Таксама Наста згадала, што яе цяперашняму мужу так і не вярнулі ўсю кампутарную тэхніку, якую забралі на пачатку 2010 году:
«Калі Зьмітра затрымлівалі і вывозілі ў лес, тады ў яго забралі кампутар, якім мы абое карысталіся, флэш-карту, мабільнік. Гэта быў рэальны крадзеж, бо там у лесе людзі ў масках не складалі пратакол аб забіраньні рэчаў».
Пра шматлікія канфіскацыі кампутараў, носьбітаў інфармацыі і рэчаў вонкавай агітацыі згадаў і актывіст «Маладога фронту» Зьміцер Крамянецкі. Гэта адбылося ў 2011 годзе, калі ўлады актыўна змагаліся з акцыямі салідарнасьці з палітвязьнямі:
«Некалькі разоў да нас у кватэру заходзілі і забіралі тое, што нам трэба было для вулічных акцый: тканіну, расьцяжкі, балёны. А калі жылі зь Яроменкам на лецішчы за горадам і нас забралі на „суткі“, то, пакуль я сядзеў, таксама туды прыходзілі невядомыя, і зьніклі ў нас некалькі пачак налепак, сьцягі і ноўтбук. Але мы да нікога не зьвярталіся».
Былы палітвязень Уладзь Яроменак, які цяпер пад прафіляктычным наглядам міліцыі, паведаміў, што ўжо два гады марна змагаецца за вяртаньне рэчаў, забраных пасьля падзеяў 19 сьнежня:
«Па сутнасьці, усе рэчы, які ў мяне канфіскавалі падчас крымінальнай справы, — гэта тэлефон, ноўтбук, асабістыя нататнікі, — усё гэта застаецца ў КДБ. На ўсе мае заявы, а я некалькі разоў да іх хадзіў, мне адказвалі: твае рэчы ў нас, але яны на складзе, мы ня ведаем, дзе яны дакладна. „Мы пашукаем“. На тым справа і спынілася. Відаць, у іх там склад вялікі».
Былы палітвязень Павал Вінаградаў пра канфіскаваныя рэчы кажа:
«Калі ў мяне нешта міліцыя забірае, я з тым адразу разьвітваюся. Лічу, што гэта скрадзена. Гэтак, калі мяне не было дома, да мяне ўламаліся міліцыянты і забралі 30 шарыкаў, якія былі надзьмутыя геліем, і скралі балён з геліем. На наступны дзень было 1 верасьня. Магчыма, яны сваім дзецям забралі шарыкі».
Пэўныя страты панёс, бадай што, кожны з актывістаў, каго затрымлівалі па справе аб беспарадках 19 сьнежня.
Сяргею Марцалеву, былому актывісту перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, вярнулі некалькі скрыняў асабістай перапіскі, але не аддалі вінчэстэр кампутара.
Актывіст «Гавары праўду» Сяргей Вазьняк неўзабаве пасьля суду атрымаў ноўтбук і грошы — каля 9 тысяч даляраў. Але дагэтуль яму не вярнулі пасьведчаньне сябра гарадзкой выбарчай камісіі, якое дзейнае дагэтуль.
У кіраўніка штабу кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева Андрэя Дзьмітрыева падчас арышту забралі валюту: эўра, расейскія рублі, эстонскія кроны. Месяц таму актывіста запрасілі ў КДБ, каб забраў свае грошы. Андрэй Дзьмітрыеў кажа, што дагэтуль не знайшоў для гэтага часу.
З офісу «Гавары праўду» КДБ у сьнежні 2010 году забрала шмат кампутарнай тэхнікі, якую правяралі адносна зьвестак пра падрыхтоўку вулічных беспарадкаў. Тэхніку ўрэшце вярнулі, але працаваць на ёй, як кажа Андрэй Дзьмітрыеў, немагчыма:
«Уражаньне такое, што гэтыя людзі не ўяўляюць, як адчыняць, запускаць кампутар, і робяць гэта сьвердлам, дубінай і невядома яшчэ чым. Гэтыя кампутары пасьля вяртаньня можна выстаўляць толькі ў музэй пашкоджаных рэчаў. Гэтым карыстацца проста немагчыма».