Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі Сяргея Каваленку

абноўлена

Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка быў затрыманы на Маскоўскім праспэкце Віцебску напачатку дзявятай вечара, калі вяртаўся дадому пасьля сустрэчы з аднапартыйцамі.

Жонка Сяргея Каваленкі Алена апавяла Свабодзе, што пра затрыманьне ёй паведаміў сам Сяргей, патэлефанаваўшы з міліцэйскага аўтазаку. Ён таксама сказаў, што яго абвінавацілі ў пераходзе дарогі ў неналежным месцы і вязуць у Першамайскі РУУС. Цяпер тэлефон Сяргея недаступны.

Алена Каваленка: «У нас тут ужо пяць дзён стаяла машына, і там кругласутачна сядзелі два чалавекі. Бачна было, што яны пільнуюць менавіта Сяргея. І гэта ўжо ня першы раз — так было два тыдні таму. І цяпер ад пятніцы мы заўважылі, што стаіць машына. Я думаю, што сёньня Дзень Волі — менавіта таму і затрымалі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG