Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нафтан» паставілі ў чаргу на продаж расейцам


Найбуйнейшы беларускі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» будзе прыватызаваны з удзелам расейскага бізнэсу.

Ён уключаны ў пералік сумесных беларуска-расейскіх інтэграцыйных праектаў.

Пры гэтым ад паскарэньня інтэграцыі ў нафтахімічнай галіне будуць залежаць умовы пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь, паведамляе РИА Новости.

З наваполацкім «Нафтанам» працуюць у асноўным дзьве расейскія кампаніі — «Роснефть» і «Сургутнефтегаз». У першым квартале гэтага году «Роснефть» атрымала самую вялікую квоту на пастаўкі нафты ў Беларусь па трубаправоднай сыстэме.

Расейскі бок разьлічвае і на іншыя беларускія актывы. Пра пачатак стварэньня аўтамабільнага холдынгу «Росбелавто» на базе КАМАЗа і МАЗа заявіў 15 сакавіка падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Санкт-Пецярбургу Ўладзімер Пуцін.

Афіцыйны Менск таксама пачаў перамовы пра магчымае аб’яднаньне актываў беларускага «Інтэграла» і «Российской электроники», якая ўваходзіць у склад дзяржкарпарацыі «Ростех». Гэты праект разглядаўся таксама як кампрамісны на перамовах аб пастаўках нафты і выдзяленьні расейскага крэдыту.

Сярод іншых прыватызацыйных праектаў разглядаецца супрацоўніцтва «Еврохима» і «Гродна-Азот», інтэграцыя Менскага заводу колавых цягачоў у структуру расейскага абаронна-прамысловага комплексу, праект Роскосмоса і менскага прадпрыемства «Пеленг».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG