Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Электронныя кнігі перамаглі ў конкурсе дэбютаў


Названыя ляўрэаты трэцяй прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.

Вынікі конкурсу, які правялі беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў, былі 21 сакавіка ва ўрачыстай абстаноўцы падведзеныя ў Галерэі «Ў».

У намінацыі «паэзія» прэмію атрымаў Андрэй Адамовіч за кнігу «Дзень паэзіі — сьмерці дзень». Аўтар пісаў гэтую кнігу 8 гадоў і выдаў яе ў выдавецтве «ЛогвінаЎ».
Андрэй Адамовіч
Андрэй Адамовіч

У намінацыі «проза» прэмія ўручаная Юліі Шаровай за раман «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік». Раман выйшаў у электронным выглядзе.
Юлія Шарова
Юлія Шарова

У намінацыі «мастацкі пераклад» прэмія «Дэбют» была таксама ўручаная за электронную кнігу — пераклад «Каляднага Харалу» Чарльза Дзікенса, які зрабіла Ганна Янкута.
Ганна Янкута
Ганна Янкута

Дадатковую прэмію за крэатыўнасьць атрымаў Глеб Лабадзенка за кнігу «Дзіцячая замова».
Глеб Лабадзенка
Глеб Лабадзенка

Арганізатары конкурсу зазначылі, што прэтэндэнтаў на прэміі «Дэбют» сёлета было шмат, лонг-ліст быў вялікі, і сябры журы шмат спрачаліся і перагаласоўвалі падчас вызначэньня пераможцаў.
Сярод прысутных — фундатар Павал Бераговіч, філёзаф Валяніцін Акудовіч і перакладчык Лявон Баршчэўскі
Сярод прысутных — фундатар Павал Бераговіч, філёзаф Валяніцін Акудовіч і перакладчык Лявон Баршчэўскі

Гледачы
Гледачы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG