У Варшаве яна плянуе сустрэцца з мужам — Андрэем Саньнікавым. У канцы сакавіка Ірына Халіп зьбіраецца ў Маскву на ўрачыстасьці з нагоды 20-годзьдзя «Новой газеты», дзе яна працуе.
«У мяне толькі адзін плян — правесьці час з мужам і адзначыць яго дзень народзінаў, які будзе 8 сакавіка. Мы ня бачыліся цягам васьмі месяцаў, а да таго часу таксама вельмі доўга ня бачыліся. Так што адчуваю сябе як перад першым спатканьнем. Паколькі муж цяпер у Варшаве, ён мяне там і будзе сустракаць. Магчыма, ужо заўтра мы паедзем у Лёндан і там будзем адзначаць яго дзень народзінаў».
Карэспандэнт: «Вы бераце з сабой сына?»
Халіп: «Не. Сын пакуль што застаецца. Бо ён цяпер хварэе, і лекар прасіў пакуль яго нікуды не цягаць, а далячыцца дома. Так што ён застаецца з маімі бацькамі».
Карэспандэнт: «Я думаю, ён ня вельмі ўзрадаваны тым, што вы яго з сабой не бераце».
Халіп: «Ён наагул адвык ад таго, што я куды-небудзь магу зьехаць. Гэтыя апошнія два гады мама заўсёды зь ім, заўсёды дома. І, вядома ж, ён нэрвуецца. І нават абяцаў мне, што будзе добра сябе паводзіць».
Ірыне Халіп дазволілі часовы выезд зь Беларусі, каб наведаць мужа і рэдакцыю расейскай «Новой газеты». Пра гэта Ірыне Халіп сказалі 13 лютага ў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Партызанскага РУУС, дзе яна стаіць на ўліку. Ірыне Халіп дазволілі выезд у пэрыяд да 3 красавіка.
Былы палітвязень Андрэй Саньнікаў быў асуджаны на пазбаўленьне волі за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году, потым памілаваны. Увосень 2012 году ён зьехаў у Вялікабрытанію, дзе атрымаў палітычны прытулак.