Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца першыя і другія фільмы эўрапейскіх рэжысэраў, вырабленыя ў 2012-2013 гадах, якія дагэтуль не паказваліся ў Чэхіі.
Акрамя «Жыве Беларусь!» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча, за галоўны прыз пазмагаюцца «90 хвілінаў» (90 minutter) нарвэскай рэжысэркі Эвы Сорхаўг, францускі фільм «Сястра» (L’enfant d’en haut), брытанскі «Развалены сьвет» (Broken) Руфуса Норыса, «Ціхі горад» (Silent City) галяндзка-бэльгійска-люксэмбурскай вытворчасьці рэжысэркі Анны Трэс і шэраг іншых.
У склад журы ўвойдуць вядомыя ў сьвеце рэжысэры і акторы, а таксама аматары кіно. Да 27 лютага на сайце фэстывалю кожны ахвотны можа запоўніць заяўку.
Асноўная частка фэстывалю адбудзецца ў Празе з 14 па 22 сакавіка. Пераможцы будуць аб’яўленыя 22 сакавіка.
Кінастужка «Жыве Беларусь!» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча пабудаваная на рэальных падзеях. Яна апавядае пра змаганьне беларускае моладзі супраць дыктатуры. Гэта першы фільм па-беларуску, прэзэнтаваны на такога ўзроўні фэстывалях. У фільме зьняліся рэпэр Вінсэнт, акторы Дзяніс Тарасенка, Алесь Малчанаў, Раман Падаляка, Анатоль Кот, шоўмэн Аляксандар Памідораў, польская акторка Караліна Грушка.
Febiofest зьяўляецца найбуйнейшым міжнародным кінафэстывалем у Чэхіі, другі паводле прэстыжнасьці пасьля фэстывалю ў Карлавых Варах. Фэстываль паказвае шырокі спэктар сучасных і рэтраспэктыўных фільмаў з усяго сьвету. Фэстываль быў заснаваны ў сьнежні 1993 году ў Празе. Сёлета фэстываль адбываецца ў дваццаты раз. Спачатку фільмы будуць паказаныя ў Празе, а пасьля ў іншых гарадах Чэхіі. Закончыцца фэстываль 12 красавіка.