Колькі словаў у беларускай мове? Слоўнік Насовіча падае лічбу 30 тысяч, тлумачальны — каля 100 тысяч, слоўнік Бірылы — каля 118 тысячаў.
Ці дастаткова 118 тысячаў словаў, каб лягічна, разумна і зграбна выказвацца? Камусьці — аж занадта. А вось народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну, у якога, дарэчы, 24 лютага дзень народзінаў, — мала. І ён стварае свае.
Юруха, карэлік, стуібень, патарчала, прытыка, галута, букатка, пярэплат, уносьніца — тысячы наватвораў мы сустракаем на старонках кожнай з выдадзеных 76 ягоных арыгінальных кніг. І тысячы вернутых зь нябыту народных моўных пэрлінаў.
Здымкі зробленыя ўлетку на радзіме Барадуліна ва Ўшачы, дзе паэту асабліва лёгка творыцца, але і цяжка думаецца пра лёс роднай мовы.
Калі я вяртаюся ва Ўшачу, мне ўжо хочацца пісаць. Пішу ў падстрэшшы. Я называю яго — падстрэшша мамінай хаты. Тут мне добра пішацца, добра дыхаецца. Я тут недзе паміж небам і зямлёй. Гэта нейкі самы добры стан, якраз ён у паэзіі павінен быць — ня дужа быць на зямлі і ня дужа рвацца ў неба. Пасярэдзіне — якраз тая самая мера, каб пісаць вершы.
Будучыня беларускай мовы ўсё-ткі пакуль што сумная, таму што яна выведзена з ужытку дзяржаўнага, з ужытку міжнароднага. У нас ёсьць Таварыства беларускай мовы. Я ня супраць гэтага таварыства, але гэта гучыць дзікавата троху, разумееце. Гэта цяжка дапусьціць, каб, напрыклад, у Латвіі было Таварыства латыскай мовы. У дадзенай сытуацыі яно патрэбнае, яно многа робіць. Але гэта выглядае так, што вось вам Таварыства беларускай мовы — і гаварыце там адзін з адным.
Калі беларуская мова стане адзіна дзяржаўнай — будзе ўсё іначай. А то гэтае так званае двухмоўе — гэта як дзьве жонкі.
Я за тое, каб кожны гаварыў на сваёй мове, але дзяржаўная, афіцыйная мова павінна быць у Беларусі беларускай. Таму што як гэта так — у Беларусі дзяржаўная мова расейская?
Беларусы — гэта экспэрымэнтальная нацыя ў Бога. І колькі будзе цягнуцца гэты моўны экспэрымэнт — гэта ўжо толькі Богу вядома.
Так і зь беларускай літаратурай. Беларуская літаратура існуе па прынцыпе: чым больш яе ціснуць — тым большае супраціўленьне.
І я часам думаю, што можа было б лепей, каб забаранілі беларускую мову афіцыйна. Можа б тады на знак пратэсту пайшло яе адраджэньне. Таму што калі нам страціць мову — зьнікне нацыя. Мова — гэта аснова, гэта душа нацыі. Як у Бібліі сказана: спачатку было Слова. Для Беларусі гэтае Слова было беларускае".

Рыгор Барадулін: «Я часам думаю, што можа было б лепей, каб забаранілі беларускую мову афіцыйна»