Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам прапануюць «пакідаць» беларускія кнігі ў грамадзкім транспарце


Беларусам прапануюць «пакідаць» беларускія кнігі ў грамадзкім транспарце
Беларусам прапануюць «пакідаць» беларускія кнігі ў грамадзкім транспарце

Інтэрнэт-актывісты абвясьцілі кампанію да Міжнароднага дня роднай мовы. Ахвотным прапануецца «незнарок» забыцца ці дэманстратыўна пакінуць кніжку на беларускай мове ў грамадзкім транспарце, а здымкі апублікаваць у сацыяльных сетках.

У абвестцы, апублікаванай суполкай Арт Сядзіба, гаворыцца:

«21 лютага вазьміце з сабою кнігу на БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ і пакіньце яе ў мэтро, аўтобусе, трамваі ці любым іншым грамадзкім транспарце ў любым кутку Беларусі. Калі вы ўбачыце ці самі пакінеце кнігу, то фоткайце яе».

Сфатаграфаваную пабачаную ці пакінутую кнігу прапануецца публікаваць у альбоме Вконтакте, даслаць на паштовую скрыню ці апублікаваць у twitter, instagram, vk, facebook ды іншых сетках з хэштэгам #mova21.

Паводле арганізатараў, кампанія заахвоціць людзей да чытаньня беларускамоўнай літаратуры і ўвогуле забярэ ўвагу да стану беларускай мовы ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG