Юры Зісер кажа, што параіўся зь юрыстамі і мае ўсе шанцы выйграць суд.
«У беларускі суд я зьвяртацца ня буду — са зразумелых прычын. Але паколькі правапарушэньне зроблена ў Аўстрыі, то суд у Вене, я думаю, разьбярэцца непрадузята. Па тым, што яна казала, там проста ніякіх варыянтаў няма. Іншая справа, ці буду я з гэтым зьвязвацца? З аднаго боку, „пацан сказаў — пацан зрабіў“. А зь іншага боку, судзіцца з жанчынай, калі столькі працы і спраў, — ня ведаю, ці трэба. Я яшчэ падумаю да заўтра, што з гэтым рабіць».
Юры Зісер зьдзіўлены тым, якое вялікае значэньне надаецца «скандалу, які закаціла на канфэрэнцыі АБСЭ Натальля Радзіна».
Чаму Зісер не зьбіраецца зьвяртацца ў беларускі суд?
«Бо скажуць, што гэта ўлада праціснула, як бы маральнай кампэнсацыі ня будзе. Скажуць, што КДБ загадаў суду прыняць рашэньне на маю карысьць», — патлумачыў Зісер.
Але калі Зісер перадумае падаваць у суд, то ці будзе гэта значыць, што ён прызнае выказаныя абвінавачаньні?
«Нічога гэта не азначае. Да мяне не прыстане гэты бруд. Справа ў тым, што з эканамічнага пункту гледжаньня гэта абсурдная сытуацыя. Гэтая мера — перанос хостынгу ў Беларусь — наадварот, зьменшыла прыбытак усіх. І таму гэта абсурд. Я пра гэта і казаў, і пісаў, і пратэставаў. Мы не хацелі гэтага пераносу. Гэтая прымусоўка ўрэшце ёсьць парушэньне свабоды выбару спажыўца. Апроч таго, на той момант мы і не былі самым вялікім правайдэрам хостынгу. Самым вялікім быў „Экстмэдыя“. Пра якія неймаверныя прыбыткі можна казаць, калі сама паслуга капеечная? На той момант хостынг каштаваў 40–50 даляраў на месяц. Было некалькі тысяч кліентаў. Пра якія звышпрыбыткі можна казаць?»
Паводле Зісера, на венскай сустрэчы якраз ён, а ня Радзіна, задаваў нязручныя пытаньні прадстаўніку ўлады:
«Я спытаў, дакуль будзе працягвацца манапалізм „Белтэлекама“, бо ўжо тры гады нічога не мяняецца, не разьвіваецца рынак. І чаму фільтруюць сайты „Хартыі“ і „Партызана“? Супрацоўнік ААЦ толькі адкрыў рот, як устала Радзіна і пачала сваю тыраду. І пасьля гэтага прадстаўнік ААЦ адказаў. І вось гэта зьнікла з рэпартажу Хартыі. Гэта проста Гэбэльс адпачывае. Яна змантавала так, што нібыта прадстаўнік ААЦ адказваў не на маё пытаньне, а на яе рэпліку. Гэта проста падтасоўка і маніпуляцыя».
Падчас канфэрэнцыі АБСЭ «Інтэрнэт-2013: Фармаваньне палітыкі па абароне свабоды СМІ» 14–15 лютага ў Вене Радзіна публічна абвінаваціла Зісера ў карупцыі.
«Чаму на гэтую канфэрэнцыю МЗС парэкамэндаваў запрасіць Юрыя Зісера і на гэтым мерапрыемстве ён неразлучны з прадстаўніком Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце? Таму што ён валодае найбуйнейшай хостынгавай кампаніяй у Беларусі і ў выніку гэтага ўказу атрымаў звышпрыбытак. Таму гэты бізнэсмэн сёньня, выступаючы з усіх трыбун, заяўляе, што ўказ аб цэнзуры інтэрнэту быў прыняты пры кансультацыі з грамадзянскай супольнасьцю. Хоць на самай справе адбылася звычайная карупцыйная зьдзелка — улады з канкрэтным бізнэсмэнам», — цытуе charter97.org выступ свайго рэдактара.

Да мяне не прыстане гэты бруд