Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БСДП(Г): Чарняўскі быў ініцыятарам адраджэньня беларускай сацыял-дэмакратыі


Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі

Спачуваньні сям’і і блізкім Міхася Чарняўскага складаюць прэзыдыюм і Менскі гарадзкі камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), сябрам якой доўгія гады быў Міхась Чарняўскі.

У адмысловай заяве з нагоды сьмерці гісторыка і грамадзкага дзеяча гаворыцца:

«Сябры БСДП нізка схіляюць галовы перад памяцьцю Міхася Міхайлавіча — ініцыятара адраджэньня беларускай сацыял-дэмакратыі, патрыёта Бацькаўшчыны, чалавека высокіх маральных якасьцяў, які да канца захоўваў вернасьць ідэалу незалежнай дэмакратычнай сацыяльнай праўнай Беларускай дзяржавы, зрабіў дастойны ўклад у разьвіцьцё нацыянальнай культуры і навукі».

Чарняўскі быў адным з заснавальнікаў БНФ, а пасьля БСДП(Г):

«Займаючы пасьлядоўна дэмакратычныя і патрыятычныя пазыцыі, Міхась Чарняўскі ў апошнія гады існаваньня Савецкага Саюзу браў чынны ўдзел у руху за дэмакратычную незалежную Беларусь. Ён быў у ліку сябраў арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронту. У час працы ўстаноўчага зьезду БНФ у Вільні (24 чэрвеня 1989 г.) ён выказаў думку аб неабходнасьці адраджэньня сацыял-дэмакратыі ў Беларусі. У канцы 1990 г. Міхась Чарняўскі стаў сябрам Ініцыятыўнай групы, а потым Арганізацыйнага камітэту дзеля стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (з 1996 г. — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя). Як асноўнага аўтара першага партыйнага Статуту, на Ўстаноўчым зьезьдзе Грамады таварышы абралі яго старшынём Цэнтральнай Кантрольна-Рэвізійнай Камісіі БСДГ. Шмат часу Міхась Чарняўскі аддаў стварэньню і працы ў Менскай гарадзкой і Заводзкай раённай арганізацыях партыі.

Да спачуваньняў далучыліся сябры партыі Ірына Вештард, Мечаслаў Грыб, Ігар Барысаў, Валянціна Болбат, Андрэй Казановіч, Ганна Канюс, Ігар Маслоўскі, Аляксей Сігаеў, Анатоль Сідарэвіч, Аляксандра-Вольга Тыгрыцкая, Алег Шабетнік, Анатоль Юрэвіч.


«Суцяшэньнем усім нам можа быць толькі ўсьведамленьне таго, што імя Міхася Міхайлавіча Чарняўскага назаўсёды ўпісана ў гісторыю беларускай сацыял-дэмакратыі, беларускай нацыянальнай культуры і гістарычнай навукі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG