Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валачобнікі


Юрась Бушлякоў, Менск

На другі дзень Вялікадня традыцыйна пачыналіся розныя велікодныя забавы. Моладзь, скажам, гушкалася на арэлях, і старыя, і малыя бавіліся ў яйкі – біліся імі або іх качалі. Таксама другі й трэці дзень Вялікадня – час валачобнікаў. Валачобніцтва – неадымны элемэнт традыцыйнага беларускага сьвяткаваньня Вялікадня. Этнографы пішуць, што ў мясьцінах з нацыянальна неаднародным жыхарствам беларусаў можна было пазнаць якраз-такі з валачобніцтва. Гурт мужчынаў-валачобнікаў хадзіў ад вёскі да вёскі – сьпяваў песьні, славячы гаспадароў, жадаючы ім спору ўва ўсім. Галоўны ў гурце валачобнікаўпачынальнік-запявала – ён пяе ўсе радкі песьні. Дапамагаюць яму падхватнікі (падхватнічкі) – яны сьпяваюць хорам рэфрэн. Сьпевы пачынальніка й падхватнічкаў суправаджае граньнем на скрыпцы або на дудзе музыка. Яшчэ адна важная фігура ў гурце валачобнікаўмеханоша. Ён, як правіла, не сьпявае, толькі носіць дарункі, ці, іначай кажучы, валачобнае. Валачобнае – гэта ня толькі яйкіпісанкі, крашанкі ці маляванкі. За свае стараньні валачобнікі атрымліваюць таксама нешта зь велікодных страваў, а часам і грошы.

Просім даць мы валачобнага –

Капу яек нам для кожнага.

Капу-ні-капу, а паўкапы – мала,

Вынесі ты сорак коп,

Каб нам усім стала! –
так, напрыклад, сьпяваюць валачобнікі, ходзячы ад дому ад дому, вітаючы гаспадароў, сьвяткуючы Вялікдзень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG