Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусi – на Беларусi


Юрась Бушлякоў, Менск

У сёньняшняй маўленчай практыцы формы у Беларусi й на Беларусi фактычна суiснуюць як роўныя. Часта карыстальнiкi мовы выбiраюць канструкцыю з словам на, уважаючы яе за больш адметную беларускую. Пры гэтым першасныя сэнсавыя адценьнi формы на Беларусi застаюцца па-за ўвагаю. Варта было б, выбiраючы зь дзвюх канструкцыяў, улiчваць, што прыназоўнiк на рэгулярна выкарыстоўваўся й выкарыстоўваецца ў нашай мове пры называньнi тэрыторыяў, мясцовасьцяў, якiя ня маюць, як правiла, статусу самастойнага дзяржаўнага ўтварэньня: на Случчыне, на Палесьсi, на Каўказе. Спалучэньнi з на ўжываем таксама пры назовах астравоў i паўастравоў (якiя могуць мець асобны дзяржаўны статус): на Кiпры, на Кубе, на Алясцы. Але наўрад цi хто скажа сёньня: на Нямеччыне або на Лiтве. Нямеччына й Лiтва – дзяржавы, а пры назовах дзяржаваў заўсёды заканамерны прыназоўнiк у: былi ў Нямеччыне, у Лiтве.

Беларусь – ня востраў, ня проста тэрыторыя, а самастойная дзяржава. У канструкцыi з прыназоўнiкам нана Беларусi – толькi абазначана месца, тэрыторыя. Спалучэньне ж у Беларусi падкрэсьлiвае статус Беларусi як краiны. Маючы на выбар дзьве паралельныя канструкцыi, памятайма пра тыя сэнсавыя адценьнi, якiя нясе кожная зь iх.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG