Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічная форма назоўніка


Юрась Бушлякоў, Менск

Сыне, браце, Максiме, спадару, краю, народзе
Да сёньняшяга дня беларуская мова захавала клiчную форму назоўнiка. Івáне, Васíлю, хлопча, дружа – зьвяртаючыся, нам варта ўжываць такiя беларускiя формы. Іх паменела ў пасьляваеннай моўнай практыцы – жывучы другой моваю, савецкiя граматысты вывелi клiчныя формы за рамкi лiтаратурнае нормы. Апошнiмi дзесяцiгодзьдзямi клiчныя формы памалу ажываюць, вяртаюцца. Утварыць такую форму можам ад кожнага назоўнiка мужчынскага роду з канцавым зычным. Калi ўтвараем ад назоўнiка на цьвёрды зычны, маем клiчную форму на : брат – браце, сусед – суседзе, Максiм – Максiме, Павел – Паўле, народ – народзе. Калi на канцы пачатковай формы мяккi зычны, клiчная будзе на : Алесь – Алесю, Мiкалай – Мiкалаю, гай – гаю, край – краю. Ад слова дзед клiчная форма – дзеду. Лiтара у таксама на канцы ў назоўнiках з асноваю на i : гаспадар – гаспадáру, вецер – ветру, каханак – каханку. Ужываючы ветлы зварот спадар, не забываймася на магчымасьць клiчнае формы й у гэтым выпадку: спадáру мiнiстар цi – з абодвума словамi ў клiчным склоне – спадáру мiнiстру. Невялiкая група назоўнiкаў мае клiчную форму на : хлопча, чалавеча, княжа. Памятаем Купалаў радок: “Гусьлям, княжа, ня пiшуць законаў”.

На заканчэньне – яшчэ адна цытата. “Усё ж такi пiшу да вас, Вацлáве, словы нясьмелага лiста”, – так да Вацлава Ластоўскага зьвяртаўся Максiм Багдановiч. Аналягiчна, шануючы суразмоўца клiчным склонам, можам зьвяртацца па-беларуску й мы. Скажам, ужываючы клiчную форму: сыне, Антоне, Мiхáсю, дзеду, спадáру.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG