Ня маем пры такiм ужываньнi на думцы нi рэспублiкi як формы дзяржаўнага кiраваньня, нi рэспублiканцаў як прыхiльнiкаў рэспублiкi – проста гаворым пра тое, што створана, дзее або адбываецца ў межах краiны, дзяржавы. Патрэбныя тут iншыя словы. Раз дзейнасьць фонду ахоплiвае ўсю Беларусь – значыць, ён усебеларускi або нацыянальны, калi форум агульны для нацыi, зьбiрае пасланцоў з усяе краiны, ён агульнанацыянальны. Таксама й пра страйк: як далучаюцца да яго скрозь у краiне, ён – усебеларускi, агульнанацыянальны або проста агульны. У сваю чаргу, скажам, прадукцыя, створаная ў Беларусi, – айчынная. Прыметнiк рэспублiканскi дарэчы, калi характарызуем форму кiраваньня: напрыклад, рэспублiканскi лад або рэспублiканскi ўрад.
Нам варта паказваць у сваёй мове, што Беларусь – самастойная краiна, дзяржава. Зробiм гэта, кажучы: нацыянальны лiцэй, агульнанацыянальны конкурс, усебеларускi страйк, айчынная гаспадарка.