Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВАЯ МОВА: МАЛАДЗЁЖНЫ, МОЛАДЗЕВЫ ЦІ МАЛАДЗЁВЫ?


Юрась Бушлякоў, Менск

У сучаснай лiтаратурнай мове пераважае лексэма маладзёжны. Якога яна паходжаньня? Цi ад моладзi маладзёжны? Вiдавочна, што не ад моладзi – ня мае беларуская мова такога суфiксу -ёжн-. Прыметнiкам маладзёжны папоўнiлi нашую мову ў 30-ыя гг. мiнулага стагодзьдзя – жыўцом узялi яго з расейскае мовы. Пра тое, што пазычанае слова не стасуецца з назоўнiкам моладзь, нiхто тады не падумаў. Падумалi пра гэта людзi беларускае мовы ўжо лепшым часам. У 1980 –90-ыя гг. у маўленчую й пiсьмовую практыкi прыйшлi нарэшце суадносныя з назоўнiкам моладзь словы моладзевы й маладзёвы. Гэтыя прыметнiкi ўтварылiся паводле вельмi актыўнае ў беларускай мове мадэлi: да асновы назоўнiка далучыўся тыповы суфiкс. Вось жа, як ад слова дэталь маем прыметнiк дэталёвы, ад хваля – хвалевы, ад фiрма – фiрмавы й фiрмовы, так i ад моладзi – моладзевы й маладзёвы. Здаецца, трохi часьцейшая цяпер у нас форма з нацiскам на суфiксе – маладзёвы. Прычына хiба ў тым, што форма гэтая на якую кроплю лягчэйшая для вымаўленьня – нам крыху цяжэй пасьля нацiску выцягнуць тры склады – моладзевы. І ўсё ж абедзьве формы сёньня роўныя ў правох. Мы гаворым моладзевы або маладзёвы, i гэта гучыць па-беларуску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG