Што такое сьвет дакладна не растлумачыць ніхто.
Раней сьвет быў блізкі, далёкі і заўсёды белы. У беларускім фальклоры
пайсьці ў белы сьвет – значыць пайсьці ў нікуды, не выбіраючы сьцежак,
пайсьці куды глядзяць вочы.
Праз слова сьвет прасьвечвае сьвятло а таксама
сьвятасьць. Гэта хіба самае прыгожае і далікатнае слова ў беларускай
мове. Нездарма Стральцоў назваў сваю апошнюю кнігу “Мой сьвеце ясны”.
Але ў ХХ стагодзьдзі слова пачынае губляць свой абсяг і сваю зразумеласьць.
Нашыя вочы, а значыць, і нашая мова бачаць навакольле значна больш канкрэтна
й дакладна. Мы існуем у горадзе, у грамадзтве, на Зямлі, зрэшты – у сусьвеце.
Чым жа ёсьць тады ўласна сьвет і ці ня зьнікне ўвогуле гэтае
слова з нашае штодзённае гаворкі, застаўшыся ў слоўніках з адзнакаю: паэтычнае,
або састарэлае? Вядома ня зьнікне. Гарады руйнуюцца, народы і дзяржавы
нараджаюцца й паміраюць, грамадзтвы эвалюцыянуюць а сьвет – застаецца.
Ігар Бабкоў
Самае папулярнае
1