З пашпартам беларусы сталі жыць толькі ў гэтым стагодзьдзі. Першапачаткова,
у шырэйшым сьвеце дакумэнт узьнік з неабходнасьці падарожнічаць празь межы
— адсюль значэньне дзьвюх замежных частак – “pass” і “port” – літаральна
“прайсьці порт”.
Савецкі пашпарт у 30-я гады пачаў уводзіцца для больш пэўнага парадку
ўліку і кантролю. Вяскоўцам пашпартоў не давалі аж да 50-х – тым самым
калгасы трымалі іх ва ўмовах прыгоннага права. Сярпасты й малаткасты пашпарт
стаў магутнай прыладай уніфікацыі многіх розных народаў у адзіны, савецкі.
Шматлікія пашпартысты й пашпартысткі на сваіх пашпартных сталох вялі
заўзятую перакоўку усіх нацыянальных традыцыяў іменаслоўя на адзін лад:
так нарадзіліся раней нечуваныя звароты “Нурсултан Абішэвіч” ці “Урал Рамдракавіч”.
Так і беларускі “Янка”, ці “Ян” застаўся толькі ў песьні. Векавечныя
радаводныя дрэвы пайшлі ў сукі… Як казаў паэт:
“у вёсцы быў ён проста Рэпа,Савецкі пашпарт, як і мараль, меў двайное аблічча: адзін нутраны, другі – замежны. Даўно заўважана: чырвоны пашпарт памежнікі бяруць як жабу. Уладальнікі новага, сіняга пашпарту, як кажуць “з капустаю” на вокладцы, падарожнічаюць ня з большай прыемнасьцю. На старонках гэтага дакумэнту шукаюць ня толькі належную візу, але й дзіўны запіс: гэты пашпарт прыгодны для выезду ва ўсе краіны сьвету. Адзін польскі памежнік, праштудаваўшы гэта, заўважыў калегу: напэўна, у іх ёсьць і пашпарты, прыгодныя, каб ставіць патэльні. Пашпарт з “Пагоняй” не пасьпеў стаць пазнавальным на межах – зьнікшы пасля вокамгненнага алюру. Але тыя, хто яго мае, берагуць для ХХІ стагоддзя. Алена Ціхановіч
а тут, глядзіш, ужо Рэппо”.