Казка пра паляшукоў і палевікоў, беларускі міф пра вынаходку
калёсаў і плыта, выводзіць паляшуцкі род ад старэйшага з добрых
братоў, цалкам станоўчага, толькі ня кемлівага і не энергічнага. Ён застаўся
жыць у пушчы, бо стаміўся выцярэблівацца зь нэтраў. Так і цяпер жывуць,
-- падсумоўвае казка.
Для гэографаў Палесьсе – гэта шырокая паласа, падлезшая аж пад Калугу.
Калі, аднак, спытацца ў старэйшых людзей, не прыбітых той каляніяльнай
мадэрнізацыяй, якую Беларусь перажыла ў апошнім стагодзьдзі, -- дзе дывуць
палешукі?, -- дык пад Берасьцем адкажуць: “То там, за лісом, коль
Маўрыты”. Ля Маларыты вас адашлюць за Дывін, з Дывіну – на Прыпяць, і гэтак
далей.
Палешукі жывуць усюды і -- нідзе. Як адзначаюць этнографы,
на Заходнім Палесьсі, самі сябе называюць палешукамі толькі ў пары
вёсак, у паўднёвай Піншчыне.
Ёсьць у слове паляшук нешта непачэснае. Нездарма апантаны ідэяй
стварэньня чацьвертай усходнеславянскай нацыі авантурыст. Мікола Шэляговіч,
пры канцы 80-х, не рашыўся выкарыстоўваць этнонім палешукі, уваскрашаючы
летапісных яцьвягаў.
Калі ў Якуба Коласа дзед – жыхар зусім не паўднёвай Піншчыны – кажа:
“палешукі мы, а не чалавекі”. Ён, відавочна, вымаўляе, што называецца,
не сваім ротам. Ён паўтарае чужыя словы, агучвае ідэялягэмы калянізатараў,
навязаныя тутэйшым людзям, якія зацята не хацелі сябе называць ніяк.
Паляшук, у каляніяльным значаньні гэтага слова, гэта не драўлянін,
а дрыгавіч. Гэта – істота з дрыгвы, зь немры, зь нішчыньніцы. Бязмоўнае,
дагістарычнае стварэньне, якую магутны, асьвеччаны расейскі або савецкі
арол, усядзіўшы кіпцюры ў сьпіну, выцягвае з багны, пераўтварае. Міліяруе.
То бо – паляпшае. Людзей на балоце прымусілі бачыць сябе нічым не адрозьненымі
ад рускаў. Нічым, апроч сваёй забітасьці і адсталасьці.
Слоўнік Коласа і Крапівы на слова паляшук дае цудоўны прыклад
з драматурга, а ў вайну – рэдактара часопісу “Партызанская дубінка” Гурскага:
“Вы – сібірак? Не, я – паляшук”.
Андрэй Дынько
Самае папулярнае
1