Для багушэвічавага мужыка ўвасабленьнем беларускай долі быў суд. Што
б ён ні рабіў, адкуль бы ён ні выходзіў і куды б ён ні ськіроўваўся
- ён патрапляў у суд - з адвакатамі, судзьдзямі, штрафамі,
судовымі выканаўцамі. Нашаніўцы пачатку стагодзьдзя выбралі сабе іншую
долю - музэй.
Зь Віленскага Беларускага музэю распачалося адраджэньне. Паэты, рэвалюцыянэры
і дзяржаўныя дзеячы аднолькава зачаравана глядзелі на памяткі даўніны,
шукаючы ў іх натхненьня і падтрымкі.
Усё 20 стагодзьдзе беларуская культура зьбірала гэтыя памяткі мінулага.
Лепшыя нашыя кнігі - менавіта пра гэта.
У 91 годзе мы зразумелі, што мы жывыя і што ў нас ёсьць будучыня. Мы
выйшлі на вуліцу... Вечар... Разьбітыя ліхтары ...
Зграі АМАПаўцаў адлоўліваюць апошніх дэманстрантаў. Заўтра суд.
Хто будзе судзьдзямі і хто падсуднымі мы ўжо ведаем.
Ігар Бабкоў.
Самае папулярнае
1