Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міні


Слоўца "міні-" уваходзіць у склад шмат якіх складаных словаў -- мінібар, мінідыск, мінікампутар, мініфутбол. Аднак калі сказаць толькі "міні", гэта будзе азначаць толькі адно -- міні-спадніцу.

Спадніца міні была адным з найбольшых сацыяльных выбухаў канца 60-х гадоў. На нашых абшарах гэта была ці не адзіная адкрытая праява сэксуальнай рэвалюцыі, якая прайшлася тады трыўмфальным шэсьцем па значнай частцы нашай плянэты. Міні былі выклікам шэраму пурытанізму савецкага грамадзтва, дзе нават інтымныя пачуцьці грамадзянаў кантраляваліся парткамамі, прафкамамі і працоўнымі калектывамі.

Міні давалі магчымасьць жанчынам адважна, агрэсіўна, безаглядна падкрэсьліць сваю жаночкасьць, зьвярнуць на сябе ўвагу нават тады, калі ўсе іншыя сродкі не дапамагалі. Міні выклікала агульнае павышэньне колькасьці адрэналіну на душу мужчынскага насельніцтва, цалкам магчыма, што хвалі папулярнасьці міні супадаюць з у фазе з хвалямі павышэньня нараджальнасьці. Часам міні бываюць прычынаю драматычных сітуацыяў, жанчына ў міні ў месцах аўтамабільнага руху стварае амаль аварыйную сытуацыю.

Мода на міні часам суціхала, на месца прыходзілі розныя мідзі і максі -- але хто пра іх памятае? Мініспадніца сталася неўміручаю і сёньня ўжо амаль не залежыць ад праяваў моды. і каб пераканацца, што беларускія жанчыны -- найпрыгажэйшыя ў сьвеце, трэба выйсьці на вуліцы менавіта цяпер, сьпякотным летам.

Сяргей Шупа

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG