Манкурты. У сярэдзіне 80-х, калі мы чакалі новага слова з захаду,
з усходу да нас прыйшло слова “манкурты”. Гэта Чынгіз Айтматаў распавёў
тады яшчэ савецкім чытачам гісторыю пра палонных, якія ня памятаюць свайго
дому, не пазнаюць бліжніх, ня ведаюць бацькоў. Па-казахску іх звалі манкурты.
Слова сталася сымбалем. Праз пэўны час усе падзяліліся на тых, хто хацеў
штосьці ўспомніць, і тых, каму і так было ня блага. А яшчэ праз некаторы
час на дэманстрацыях натоўпы раўлі на міліцэйскія кардоны: “Манкурты,
манкурты…” Слова тады гучала як абраза, і міліцыянты сапраўды крыўдзіліся,
хаця пэўна не чыталі ані Айтматава, ані беларускіх паэтаў, якія праз аднаго
напісалі пра манткуртаў хто вершык, а хто – цэлую паэму.
Потым слова састарэла і сёньня выклікае хіба настальгію па маладосьці
ў гэнерацыі саракагадовых. Зрэшты, наш час не патрабуе алегорыяў. Мы ўжо
высьпелі, каб ў адкрытую катаў называць катамі, а рабоў – рабамі.
Ігар Бабкоў
Самае папулярнае
1