Макулатура - гэта скарыстаная i прызначаная для перапрацоўкi папяровая
прадукцыя. Старыя газэты, непатрэбныя кнiгi, ведамасьцi, сшыткi,
абгорткi часам зьбiраюцца ў стосы, перавязваюцца вяроўкай i здаюцца - на
макулатуру. Кабета-прыёмшчыца ставiць вашыя пакункi на вагi i, падлiчыўшы
на костках, расплочваецца грашыма або нейкiмi гаспадарчымi рэчамi, напрыклад,
туалетнай паперай.
Кожны, каму даводзiлася быць у савецкiх пiянэрах i школьнiках, ведае,
што такое збор макулатуры - сапраўднае сацыялiстычнае спаборнiцтва памiж
клясамi за тое, хто здасьць болей, калi дзеля перамогi ў пакункi старых
часопiсаў вязалiся нават лепшыя тамы з бацькоўскай бiблiятэкi. Самыя
важкiя былi, натуральна, энцыкляпэдычныя тамы. I ўсё дзеля чаго?
Для хуткаплыннае славы - нейкай ганаровай граматы, якую са зьменаю пакаленьняў
чакаў той самы макулатурны лёс.
А што было ў тых пыльных i брудных школьных падвалах, куды па першым
часе звальвалi ўвесь плён сацыялiстычнага спаборнiцтва! Там, у велiзарных
папяровых развалах абавязкова корпалiся некалькi постацяў зь лiку кнiжных
фанатыкаў, зьбiральнiкаў карцiнак на розныя тэмы ды проста аматараў выпадковых
знаходак. I знаходкi траплялiся. Сярод тонаў сшарэлых "правд"
i "известий" абавязкова трапляўся надзвычай прыгожы глянцаваны часопiс
"Америка", якi тут жа ўпускаў цябе ў абсалютна iншы сьвет чыстых фарбаў
i адкрытых пачуцьцяў. Зрэшты, i леташняя "Техника молодежи" зь цiкавым
артыкулам пра вечны рухавiк магла здаволiць цiкаўнасьць сьледапыта...
Колiшнiя друкаваныя i пiсаныя паперы становяцца макулатурай па-рознаму.
Iншы раз гэта залежыць ад характару чалавека. Ёсьць такiя людзi,
што ўсё жыцьцё захоўваюць любую паперку. Распавядаюць, што такiм
быў Адам Багдановiч, бацька славутага паэта. Ён нiбыта перахоўваў
у асабiстым архiве кожную аптэчную квiтанцыю. Сапраўды, хто ведае,
калi, каму i наколькi спатрэбiцца нават ваш скасаваны тралейбусны квiток.
Уявiце, што вам у рукi патрапiла штосьцi падобнае з часоў эгiпэцкiх фараонаў
цi хоць бы сярэднявечных рыцараў. Такому прабiтаму квiтку просты
шлях або ў музэй, або на аўкцыён.
Але найчасьцей колiшнiя выданьнi робiць макулатурай час. Праўда,
i тут ёсьць свае тонкасьцi. Многiя выданьнi, якiм удалося перажыць
папяровую перапрацоўку, пасьля рабiлiся бiблiяграфiчнай рэдкасьцю або нават
кнiжнымi помнiкамi.
Яшчэ адзiн спосаб для кнiгi i часопiса стаць макулатурай - гэта састарэць
зьместам. Варта ўзяць у рукi кнiгi савецкiх iдэолягаў 30-х гадоў
або матэрыялы XXIV зьезду КПСС, каб зразумець, што дух гiсторыi так i не
завёўся ў iх. Падобна, што сёньня многiя беларускiя гуманiтарыi,
парадкуючы свае бiблiятэкi, раз-пораз разгортваюць тую або iншую кнiжку,
якая колiць чыталася або набывалася з адчуваньнем здабытку, i...
Вочы прабягаюць абзац-другi, i томiк, якi ўжо ня мае нiякага дачыненьня
анi да нашага часу, анi да ўяўленьняў гаспадара, адпраўляецца ў макулатурны
стос.
Сяргей Дубавец
Самае папулярнае
1