Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат


Кандыдат – той, хто намечаны для выбраньня, прызначэньня або прыёму куды-небудзь. Іншае значэньне слова "кандыдат" - навуковая ступень. У другой палове XIX ст. на тэрыторыі Беларусі такую ступень мелі людзі, што сканчалі з вышэйшай адзнакай навучальную установу. Кандыдатам права быў Кастусь Каліноўскі.

У савецкія часы спалучэньне "кандыдат навук" – азначала навуковую ступень, якая прысуджалася на падставе абароны дысэртацыі, альбо так называлі чалавека, які ўжо атрымаў гэтую ступень.

Само слова "кандыдат" паходзіць ад лацінскага "candidatus" - "апрануты ў белае", і ўжо таму этамалягічна блізкае беларусам. Вялікая колькасьць дарослага насельніцтва БССР пэрманэнтна знаходзілася ў статусе "кандыдатаў у члены КПСС". 6 месяцаў і дзьве рэкамэндацыі іншых членаў партыі – фармальнасьць для "кандыдата", калі ён вывучыў праграму, статут і авалодаў партыйнай тактыкай. Можна уступаць…

У апошні год гэтае слова ў Беларусі ўвабрала ў сябе іншы кантэкст і будучыня яго сучасных носьбітаў неясная. Адно ведаем пэўна – рэклямныя буклеты з фатагенічным партрэтам незалежнага беларускага кандыдата могуць так і не зьявіцца на століках прыёмных стаматалягічных клінікаў, а ўсьмешку беларускага кандыдата ня будуць штампаваць у выглядзе прыдарожных постэраў.

Сёньня беларускае слова "кандыдат" практычна не абаронена ад фальшывых абвінавачваньняў у СМІ. Беларускі кандыдат ня можа папярэдзіць усе свае памылкі ці памылкі сваіх паплечнікаў, тым больш тады, калі гэта ўжо здарылася. Турма, альбо палітычнае выгнаньне – рэальныя ўмовы існаваньня для незалежнага беларускага кандыдата. На вялікі жаль, некаторых зь іх, людзей вялікай сілы духу і пачуцьця ўласнай годнасьці ўжо напаткала сьмерць. Аднак менавіта дзякуючы самаахвярнай барацьбе усіх беларускіх кандыдатаў, пачынаючы ад "Яські – гаспадара з-пад Вільні" слова "кандыдат" стала сынонімам словаў "змагар", "патрыёт", "барацьбіт".

Мала хто ведае, што "кандыдат" – гэта і сталовы гатунак бульбы, выведзены менавіта ў Беларусі. Ад іншых ён адрозьніваецца тым, што позьнесьпелы і ўраджайны.

Андрэй Лапцёнак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG