Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя ляўрэаты прэмій ПЭН-цэнтру


Рада Беларускага ПЭН-цэнтру назвала чатырох ляўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча.

Прэмія імя Алеся Адамовіча прысуджаная Аляксандру Фядуту за кнігу турэмнай лірыкі «Американские стихи» і Валеру Булгакаву за кнігу публіцыстыкі «Беларусь 1994–2004 г.г.: разбудова дзяржавы і перасьлед нацыі».

Прэмія імя Францішка Багушэвіча прысуджаная Ўладзімеру Ляхоўскаму за кнігу «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасьць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.) і Алесю Краўцэвічу за кнігу «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі».

Цырымонія ганараваньня ляўрэатаў адбудзецца на пачатку 2013-га году.

Літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і прысуджаецца за найлепшыя публіцыстычныя творы, надрукаваныя ў прамінулым годзе.

Ляўрэаты мінулых гадоў:

1995 — Людміла Хейдарава, Павал Шарамет, Анатоль Казловіч, Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко, Самсон Палякоў і рэжысэр Анатоль Алай;

1996 — Віталь Тарас;

1998 — Сяргей Дубавец;

2000 — Міхась Скобла; Сяргей Шупа

2001 — Валянцін Акудовіч;

2002 — Ганна Соўсь;

2004 — Генадзь Бураўкін;

2006 — Сяргей Навумчык;

2007 — Павал Севярынец;

2010 — Сяргей Шапран;

2011 — Аляксандар Тамковіч і Мікалай Мельнікаў.

Літаратурная прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру. Заснаваная ў 1995 годзе. Традыцыйна ўручаецца 22 сакавіка (да Дня Волі) "за творы, якія служаць аднаўленьню гістарычнай памяці народа і спрыяюць адраджэньню Беларусі".

Сьпіс ляўрэатаў:

1995 — Кастусь Акула;

1996 — Уладзімер Арлоў;

1997 — Лявон Баршчэўскі і Аляксандар Лукашук;

1998 — Сяргей Ёрш;

1999 — Вячка Целеш і Ала Сакалоўская;

2000 — Ніна Стужынская;

2001 — Алесь Белы;

2002 — Андрэй Катлярчук;

2003 — Захар Шыбека;

2004 — Аляксандар Надсан;

2006 — Леанід Маракоў;

2010 — Вольга Бабкова;

2011 — Зьміцер Санько і Людміла Рублеўская.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG