Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vinsent: «Можна быць чалябінцам, а можна — эўрапейцам»


Vinsent (сапраўднае імя — Дзьмітры Папко) — музыка і актор.


Нарадзіўся 3 кастрычніка 1988 году ў Івацэвічах. Скончыў Інстытут журналістыкі БДУ па спэцыяльнасьці «Тэлебачаньне і радыё» (2011).

Музычную кар’еру пачаў у 2007 годзе. Першы выступ адбыўся на Дзень беларускай мовы ў Інстытуце журналістыкі. Тады ж запісаў свае першыя творы ў рэп-стылістыцы і ў кароткі час стаў адным зь лідэраў свайго кірунку. Двойчы ўздымаўся на першую прыступку чарту на «Тузіне Гітоў» зь песьняй «Адыходзяць караблі» (2008).

У 2009 годзе выдаў дэбютны альбом «Пачатак» і зьняў кліп на песьню «Восеньскі вальс» (рэж. Зьміцер Карначык, Алесь Меліхавец). Кліп быў адзначаны на фэстывалях «Street Awards» і «Кліп-маратон». Яшчэ адзін кліп на песьню «Ні кроку назад» (2012) стаў саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба».

Сьпяваў у дуэце з шэрагам беларускіх выканаўцаў, у тым ліку з гуртамі :B:N:, IQ48, Аляксандрам Патлісам.

Адмыслова для фільму «Жыве Беларусь» запісаў некалькі песень на словы Лявона Вольскага.

У 2011 годзе сабраў жывы склад і з гэтага моманту выступае выключна ў суправаджэньні гурту. У 2011 годзе выйшаў «Жывы DVD», на якім сабраныя відэапрацы, лайв-кліпы з канцэртаў, аўдыёзапісы з выступаў.

Як актор кіно пачаў кар’еру ў 2012 годзе. Сыграў ролю беларускамоўнага музыкі Макса ў фільме «Вышэй за неба» Дзьмітрыя Марыніна і Андрэя Курэйчыка, заяўленага як першы моладзевы беларускі сэрыял.

Зьняўся ў галоўнай ролі Мірона Захаркі ў фільме «Жыве Беларусь» (Польшча — Францыя, рэж. Кшыштаф Лукашэвіч). Прэм’ера стужкі заплянаваная на 2013 год.

Удзельнік міжнародных фэстываляў «Басовішча» (Польшча), «Бандэрштат» (Украіна), «Tautų mugė» (Летува), акцыі «Салідарныя зь Беларусьсю» (Польшча).

Радыёвэрсія праекту «Белы сьпіс» — з 26 па 30 лістапада на хвалях «Свабоды».



Белы сьпіс


Нашы героі — тыя, хто паклаў пачатак беларускаму року, а таксама музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць.

Яны нарабілі шуму ў беларускай музычнай прасторы ня толькі сваімі сьпевамі, але і ўчынкамі, не пабаяліся адкрыта выказаць свае пазыцыі.

У іх няма эфіраў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Затое ў іх ёсьць нашмат большае — любоў і павага слухачоў.



Архіў праекту


Слава Корань: «Імпэрыя ня зьнікла»

Ігар Варашкевіч: «Я пачынаю думаць, што ня тым займаўся па жыцьці»

Аляксандар Ракавец: «Будучыня за намі!»

Філіп Чмыр: Мы прагнем таго, што ў нас павінна быць па змаўчаньні

Наста Шпакоўская: «Мне б не хацелася, каб мае дзеці жылі ў такой краіне»

Аляксандар Памідораў: «Нешта ў нас з галовамі здарылася»

Руся: Трымаюся за мову, бо яна мяне вылучае

Алесь Дзянісаў: Я бачу цмока і хачу зь ім змагацца

Аляксандар Кулінковіч: Сьпяваць пра палітыку я ня ўмею і ня буду

Алег Хаменка: Мы забываем, што плоцім падаткі

Сяргей Скрыпнічэнка: У Беларусі адсутнічае сыстэма аўтарытэтаў

Павал Аракелян: Прачнуўся беларусам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG