Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь перашкодзіць Кіргізстану ўступіць у Мытны саюз?


Аляксандар Лукашэнка намякнуў, што ўваходжаньне Кіргізстану ў Мытны саюз і ў Эўразійскі эканамічны саюз немагчымае.

Адносіны Кіргізстана і Беларусі рэзка пагоршыліся пасьля скіданьня Курманбека Бакіева. Апублікаваныя ў інтэрнэце фатаграфіі Джаныша Бакіева — брата зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева — у Менску яшчэ больш пагоршылі адносіны паміж дзяржавамі.

Арганізаваныя ў Кіргізстане акцыі супраць Беларусі могуць сапсаваць ня толькі двухбаковыя адносіны, але і стаць перашкодай для ўступленьня афіцыйнага Бішкеку ў арганізацыі, што ствараліся на прасторы СНД.

Калі Беларусь пойдзе на прынцып, то яна можа накласьці вета

Аляксандр Лукашэнка 1 верасьня ён выказаў меркаваньне, што Кіргізстан ня зможа ўвайсьці ў Мытны саюз, у які цяпер уваходзяць Расея, Казахстан і Беларусь:

На думку Лукашэнкі, эканоміка Кіргізстана вельмі слабая. Ён лічыць, што калі краіну прыняць у свае шэрагі, то гэта можа нэгатыўна адбіцца на больш моцных эканоміках.

Казахстан і Расея падтрымліваюць уступленьне Кіргізстана ў Мытны саюз. Але як відаць, Беларусь можа стаць перашкодай на гэтым шляху.

Сябра ўрадавай рабочай групы па ўступленьні ў Мытны саюз, намесьнік выканаўцы абавязкаў міністра эканомікі і антыманапольнай палітыкі Алег Панкратаў лічыць, што выказваньні кіраўніка Беларусі ня могуць паўплываць на працу па далучэньні да МС:

— Праца ідзе па пляне. Ёсьць мерапрыемствы, замацаваныя рабочай групай, створанай Кіргізстанам разам з Эўразійскай эканамічнай прасторай. Па іх мы і дзейнічаем. Пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі не было і не прадбачыцца ніякіх зьменаў.

Па словах Панкратава, ўступленьне Кіргізстана ў Мытны саюз пытаньне ані аднаго месяца, ані паўгода і нават ані года. Гэта доўгі працэс, і цяпер цяжка сказаць, калі ён завершыцца.

Былы міністар замежных спраў Кіргізстана Алікбек Джекшенкулаў лічыць, што выступ Аляксандра Лукашэнкі зьяўляецца адказам на інцыдэнт, які адбыўся перад беларускім пасольствам у Кіргізстане. А пытаньне аб уваходжаньні Кіргізстана ў Мытны саюз будзе вырашаць Масква. Аднак Беларусь можа накласьці вета, лічыць Джекшенкулаў:

Калі Беларусь пойдзе на прынцып, то яна можа накласьці вета. Але па гэтым пытаньні будзе прымацца палітычнае рашэньне. Калі даходзіць да палітыкі, то Беларусь ня можа пайсьці супраць Казахстана і Расеі, адзначае былы міністар замежных спраў Кіргізстана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG