У прэсавай службе кіраўніка Кіргізстану «Інтэрфаксу» не ўдакладнілі прычыны вызваленьня амбасадара.
Як патлумачыла нам дырэктар кіргіскай службы нашага радыё Вэнэра Джуматаева, Асаналіеў быў прызначаны на пасаду пасла часовым кіраўніком краіны Розай Атунбаевай, якая ўзначальвала Кіргізстан пасьля скіданьня Бакіева ў красавіку 2010 году. Зараз прэзыдэнт Атамбаеў робіць маштабную замену ў дыпляматычным корпусе. У прыватнасьці, сёньня ж указам прэзыдэнта былі звольненыя пасол Кіргізстану ў Лёндане і генэральны консул у Екацірэнбургу. Аднак сп-ня Джуматаева не выключае, што ў звальненьні пасла ў Беларусі маглі быць і асобыя чыньнікі, зьвязаныя з працай пасла Асаналіева ў Менску.
У канцы жніўня Асаналіеў быў адкліканы зь Беларусі для кансультацый у сувязі з адсутнасьцю рэакцыі беларускага боку на вэрбальную ноту МЗС Кіргізстану, зьвязаную са знаходжаньнем на тэрыторыі гэтай краіны абвешчанага ў міжнародны вышук брата экс-прэзыдэнта рэспублікі Джаныбека Бакіева, які абвінавачваецца на радзіме ў зьдзяйсьненьні шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў.
На мінулым тыдні Кіргізстан зьвярнуўся ў Выканкам СНД з просьбай аказаць садзейнічаньне ў экстрадыцыі Джаныша Бакіева зь Беларусі.