Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК ня хоча бачыць Лябедзьку на тэлеэкране


Тэледэбаты, у якіх удзельнічаў Анатоль Лябедзька
Тэледэбаты, у якіх удзельнічаў Анатоль Лябедзька

ЦВК прапануе не дапускаць да ўдзелу ў тэледэбатах давераных асобаў кандыдатаў, якія самі зьяўляюцца кандыдатамі ў дэпутаты.

На пасяджэньні ЦВК Беларусі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што выступ у тэледэбатах давераных асобаў кандыдатаў, якія самі зьяўляюцца кандыдатамі ў дэпутаты, значна пашырае іх магчымасьці параўнальна зь іншымі кандыдатамі.

«Кандыдат у дэпутаты Анатоль Лябедзька выступаў як давераная асоба ў тэледэбатах за кандыдата Раманоўскага. Хоць Раманоўскі быў жывы-здаровы і знаходзіўся каля тэлестудыі», — сказала на пасяджэньні ЦВК Ярмошына.

«Як высьветлілася, Лябедзька зьяўляецца даверанай асобай 17-ці кандыдатаў. Атрымліваецца, што ён мае магчымасьць 18 разоў удзельнічаць у тэледэбатах. Кандыдат у дэпутаты Юры Хашчавацкі зьяўляецца даверанай асобай у 14 кандыдатаў, кандыдат Яўген Крыжаноўскі зьяўляецца даверанай асобай у 7 кандыдатаў», — адзначыла Ярмошына.

«Калі пісаўся закон, ніхто ня мог сабе ўявіць, што дадзеная норма будзе выкарыстана як шчыліна», — абурылася Ярмошына.

«ЦВК лічыць, я лічу, што калі кандыдат зьяўляецца даверанай асобай іншага кандыдата, ён ня мае права выступаць за яго ў тэле- і радыёдэбатах», — падкрэсьліла Ярмошына.

ЦВК прыняў пастанову, якая абмяжоўвае ўдзел у тэледэбатах давераных асобаў, якія самі зьяўляюцца кандыдатамі ў дэпутаты.

«Цяпер мы будзем упісваць у пастанову, у тым ліку і аб прэзыдэнцкіх выбарах, норму пра тое, што давераныя асобы, якія самі зьяўляюцца кандыдатамі, ня маюць права ўдзельнічаць у тэле- і радыёдэбатах за іншых кандыдатаў», — цытуе Інтэрфакс Ярмошыну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG