Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТБШ просіць у Мінадукацыі статыстыку пра беларускамоўнае навучаньне


1 верасьня пачынаецца навучальны год.

«Мы маем пэўныя цяжкасьці са здабываньнем інфармацыі пра стан беларускамоўнага ш ад Мінадукацыі, — сказала „Свабодзе“ сябра ТБШ Тамара Мацкевіч. — У лісьце мы папрасілі прадставіць нам усе лічбы: колькі дзяцей вучыцца па-беларуску, колькі клясаў і школ працуюць на беларускай мове ў гарадах Беларусі».

Афіцыйныя запыты ТБШ даслала ў Міністэрства адукацыі і ва ўпраўленьне адукацыі Менгарвыканкаму.

Паводле Міністэрства адукацыі, сёлета закрыюць 128 малакамплектных школ у вясковай мясцовасьці. Пераважна яны беларускамоўныя.

Колькі застанецца беларускіх школ, у міністэрстве пакуль сказаць ня могуць, гэта стане вядома толькі пасьля 1 верасьня.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG