Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўрадоўцы прадаюць запрашэньні на Алімпіяду?


Нарвэская паліцыя канфіскавала больш за 900 квіткоў на Алімпіяду, якія былі адпраўленыя зь Беларусі і Расеі для нелегальнага перапродажу.

Як паведамляе агенцтва Ройтэр, канфіскаваныя квіткі былі выдзеленыя Беларусі і Расеі для членаў так званай алімпійскай сям'і – спонсараў, урадоўцаў і спэцыяльных гасьцей ад гэтых краін. Гэтыя квіткі даюць допуск на ВІП-трыбуны. Яны пазначаныя папярэджаньнем аб забароне далейшага продажу.

Канфіскаваныя запрашэньні, выдзеленыя беларускім і расейскім спартовым і ўрадавым функцыянэрам, прадаваліся праз Нарвэскую інтэрнэт-касу Euroteam, якая ня мае права гандляваць білетамі на алімпіяду.

Амэрыканскі тэлеканал Сі-бі-эс паведамляе, што агулам Euroteam набыў такім чынам каля 5 000 квіткоў.

Раней рэпартэр газэт Sunday Times, працуючы пад прыкрыцьцём – выдаючы сябе за нелегальнага скупшчыка квіткоў – выявіў шэраг каналаў нелегальнага перапродажу квіткоў урадоўцамі розных краін. Прадстаўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Герхард Хайбэрг заявіў, што МАК «зьбіраецца праверыць тое, што здарылася і спыніць гэта».

Нарвэская паліцыя вядзе расьсьледаваньне, узбуджаная крымінальная справа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG