Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборная Беларусі па футболе выбывае з алімпійскага турніру


Зборная Беларусі па футболе ня трапіла ў чвэрцьфінал алімпійскага турніру. 1 жніўня ў заключным матчы групавога этапу каманда Георгія Кандрацьева прагуляла Эгіпту зь лікам 1:3

Склад беларускай зборнай: Гутар, Драгун, Кузьмянок, Паліцевіч, Бага, Карніленка, Брэсан (Скавыш, 74), Казлоў (Варанкоў, 68), Алексіевіч, Гардзяйчук (Салавей, 59), Палякоў. У запасе: Гаўрыловіч, Хвашчынскі, Зубовіч, Шчарбакоў.

Статыстыка матчу (падлік ФІФА): удары па брамах — 11:13 на карысьць Эгіпта, зь іх у створ брамаў — 7:8, кутнія ўдары — 4:2, штрафныя ўдары — 4:7, афсайды — 1:5.

У другім матчы групы С Бразілія разграміла Новую Зэляяндыю — 3:0. Выніковае становішча: Бразылія — 9 пунктаў (розьніца мячоў 9–3), Эгіпэт — 4 (6–5), Беларусь — 3 (3–6), Новая Зэляндыя — 1 (1–5).

У першых дзьвюх сустрэчах Беларусь перамагла Новую Зэляндыю (1:0) і прагуляла Бразыліі (1:3).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG