Суполка ТБМ сьвяткуе ўгодкі Купалы і Коласа
Менская суполка ТБМ імя Тадэвуша Касьцюшкі распачала сьвяткаваньне 130-гадовага юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа. Адмысловае паседжаньне адбылося днями ў нефармальнай абстаноўцы – на лецішчы старшыні суполкі Яна Грыба. Сябры ТБМ, а таксама запрошаныя госьці – літаратары, мастакі і палітыкі – чыталі свае вершы ды сьпявалі беларускія песьні ў гонар клясыкаў беларускай літаратуры.