Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напісанае застаецца


Да 10-годзьдзя сэрыі «Бібліятэка Свабоды» ў Менску адбудуцца чатыры вечарыны з Радыё Свабода.

5 чэрвеня ў кнігарні «логвінаЎ» Уладзімер Арлоў прадставіць сваю новую кнігу «Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Пачатак у 18.30.

6 чэрвеня Таварыства вольных літаратараў уручае прэмію «Гліняны Вялес» за 2011 год. Ляўрэат — Аляксандар Лукашук з кнігай «Палёт матылька. Освальд у Менску» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды». У імпрэзе возьмуць удзел Алесь Аркуш і Аляксандар Лукашук. Кнігарня «логвінаЎ» на Незалежнасці, 37а. Пачатак у 18.30.

7 чэрвеня «Бібліятэка Свабоды» сьвяткуе сваё 10-годзьдзе і запрашае публіку на прэзэнтацыю новай кнігі «Слоўнік Свабоды». Кнігарня «логвінаЎ» на Незалежнасьці, 37а. Пачатак у 18.30.



Глядзець Кнігарня ЛогвінаЎ на вялікай мапе


8 чэрвеня ў Арт Сядзібе Радыё Свабода будзе адзначаць 10-гадовы юбілей «Бібліятэкі Свабоды» разам зь сябрамі і аўтарамі гэтай сэрыі.

Возьмуць удзел:
  • дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, аўтар кніг «Сьлед матылька. Освальд у Менску», «Прыгоды АРА ў Беларусі»;
  • пісьменьнік Уладзімер Арлоў, аўтар кніг «Пакуль ляціць страла», «Імёны Свабоды»,
  • музыка Лявон Вольскі, аўтар музычнага праекту «Саўка і Грышка»,
  • журналіст Вячаслаў Ракіцкі, аўтар кніг «Беларуская Атлянтыда» і «Сто адрасоў свабоды»,
  • журналіст Ягор Маёрчык, укладальнік дыскаў «Начная чытанка», «Барды Свабоды»,
  • дызайнэр усіх выданьняў з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» Генадзь Мацур.



Глядзець АртСядзіба на вялікай мапе


Чакаюцца цікавая размова, конкурсы і падарункі, музычная частка ад Лявона Вольскага.

Культурная пляцоўка «Арт Сядзіба», Куйбышава, 22 (гандлёвы дом «Гарызонт»), 2 паверх. Пачатак у 18.30.

Уваход на ўсе імпрэзы вольны.

Пазнаёміцца з сэрыяй «Бібліятэка Свабоды» ды спампаваць усе выданьні можна тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG