Менавіта ў гэтыя дні, паводле эколягаў, павінна было пачацца рыцьцё катлавану пад АЭС.
Перадаваць пэтыцыю ў расейскую амбасаду накіраваліся вучоныя Георгі Лепін і Ягор Фядзюшын, а таксама кіраўніца грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Ірына Сухій. Міліцыянты спрабавалі спыніць удзельнікаў акцыі і прапанавалі даслаць дакумэнты поштай. Супрацоўнікі пасольства дазволілі прайсьці да акенца толькі Ірыне Сухій, аднак ніхто з дыпляматаў ня выйшаў. Міліцыянты таксама не дазвалялі весьці фатаздымкі.
Георгі Лепін распавёў: «Абстаноўка была такая, нібыта гэта страшна засакрэчаны аб’ект, міліцыя не падпускае. Словам, такая ня вельмі прыемная абстаноўка. Ходзяць, глядзяць, на чым прыехалі. Фотаапараты выкарыстоўваць нельга. Адзін зь іх нават прымусіў паказаць, што ўжо зьнята. Такая нейкая непрыемная сытуацыя. На жаль, нікуды не прайсьці, нічога немагчыма было. Проста ля ўваходу ёсьць такое акенца, вось туды перадалі — і ўсё, далей не пусьцілі. Прапусьцілі толькі аднаго чалавека да гэтага акенца».
Чаму менавіта сёньня эколягі вырашылі занесьці пэтыцыю ў расейскую амбасаду? На гэта Георгі Лепін сказаў:
«Мэта простая: сюды прыехаў Пуцін. Прычым зьбіраюцца вырашаць пытаньні, у тым ліку, і па атамнай энэргетыцы. Мы хочам давесьці да яго ведама тое, што мы супраць гэтага, што нам непатрэбны такі падарунак ад Расеі».
Заяву падпісалі Георгі Лепін, Ягор Фядзюшын, Ірына Сухій, а таксама эколяг, адказны сакратар грамадзкай экалягічнай экспэртызы праекту беларускай АЭС Тацьцяна Новікава і лідэр грамадзкай ініцыятывы «Астравецкая атамная — гэта злачынства» Мікалай Уласевіч. У заяве гаворыцца, што візыт Пуціна ў Менск «адзначае сабой пачатак будаўніцтва АЭС, і гэта будзе выклікам эўрапейскім краінам і ўсёй усясьветнай супольнасьці і можа прывесьці да непажаданых наступстваў у дачыненьнях Беларусі і Расеі з ЭЗ і, у прыватнасьці, зь Літвой». Аўтары пэтыцыі лічаць недапушчальнай рэалізацыю праекту «недэмакратычнымі, сілавымі мэтадамі», адзначае Георгі Лепін:
«Гэтым разам мы зьвяртаемся да кіраўніцтва Расеі і Беларусі з патрабаваньнем выканаць міжнародныя абавязаньні і спыніць будаўніцтва АЭС. Мы просім таксама краіны ЭЗ знайсьці магчымасьць для перамоваў з кіраўніцтвам Беларусі і Расеі з мэтай недапушчэньня рэалізацыі праекту Астравецкай АЭС».
Паводле Ірыны Сухій, ва ўзьвядзеньні АЭС у Беларусі вельмі зацікаўлены «Расатам»:
«Бо пасьля аварыі на Фукусіме яны страцілі некалькі міжнародных кантрактаў. І гэта Расея самафінансуе сваю атамную прамысловасьць. І калі нам кажуць пра дывэрсыфікацыю і меншую залежнасьць ад Расеі, то мы ніякай незалежнасьці не атрымліваем. Якая розьніца паміж расейскім газам ці расейскім уранам? Усё роўна гэта будзе залежнасьць ад Расеі. Крэдытнае пагадненьне — зусім кабальнае і жорсткае. Для Беларусі ўмовы вельмі цяжкія, і ўсё гэта можа скончыцца тым, што ў нас будзе стаяць расейская атамная станцыя, а мы да яе ня будзем мець дачыненьня, бо ня ў стане вярнуць крэдыты. Тады пра якую незалежнасьць мы гаворым?»
Паводле Ірыны Сухій, у выпадку аварыі на гэтай АЭС найперш пацерпіць Беларусь.

Абстаноўка была такая, нібыта гэта страшна засакрэчаны аб’ект, міліцыя не падпускае.

Пасьля аварыі на Фукусіме яны страцілі некалькі міжнародных кантрактаў. І гэта Расея самафінансуе сваю атамную прамысловасьць.