У нядзелю 27 ліпеня журы назаве пераможцаў асноўнага конкурсу, ляўрэатаў «Залатой пальмавай галінкі». Фільм «зь беларускімі каранямі» «У тумане» ня цешыцца папулярнасьцю у букмэкераў, аднак рашэньне фэстывальнага журы непрадказальнае.
Цырымонія пачнецца а 20-ай гадзіне па менскім часе. Радыё Свабода будзе асьвятляць падзею на сайце і ў тўітэры.
25 траўня адбылася прэм’ера фільму ў Канах. Сяргей Лазьніца выйшаў на чырвоную дарожку пад песьні Касі Камоцкай.
У суботу, 26 траўня адбылося ўганараваньне ў намінацыі Un Certain Regard. Атрымальнікам гран-пры стаў мэксыканскі фільм «Пасьля Люсіі» (DESPUÉS DE LUCIA). Беларускія стужкі ня ўдзельнічалі ў конкурсе.