Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Лазьніца – першы беларус на чырвонай дарожцы ў Канах

абноўлена

Сяргей Лазьніца можа сьвяткаваць перамогу. Удзел у конкурсе нароўні з Дэвідам Крэнэнбэргам і Леасам Караксам ужо ёсьць посьпех.
Сяргей Лазьніца можа сьвяткаваць перамогу. Удзел у конкурсе нароўні з Дэвідам Крэнэнбэргам і Леасам Караксам ужо ёсьць посьпех.
25 траўня адбылася сусьветная кінапрэм'ера драмы «У тумане» паводле Васіля Быкава. Фільм прэтэндуе на галоўную ўзнагароду фэстывалю ў Канах – «Залатую пальмавую галінку». Рэжысэр фільма – Сяргей Лазьніца, які нарадзіўся ў Баранавічах. Карэспандэнт Радыё Свабода вёў онлайн-рэпартаж з падрыхтоўкі да падзеі.

Каля тысячы чалавек, гасьцей Канскага фэстывалю прыйшлі павітаць Сяргея Лазьніцу падчас яго ўрачыстага праходу па чырвонай дарожцы. Сотні фота- і тэлекарэспандэнтаў за некалькі гадзінаў занялі зручныя месцы.

Урачысты картэж стваральнікаў фільма ў суправаджэньні канскай паліцыі праехаў сымбалічныя паўкілямэтры ад гатэлю Majestic да Палацу Фэстываляў. Паказ фільма пачаўся а 16 гадзіне па францускім часу ў залі братоў Люм'ераў, разьлічанай на 2200 чалавек.

Зь першага аўтамабіля выйшаў Сяргей Лазьніца. З другога – акторы Ўладзімер Сьвірскі, Улад Абашын і Сяргей Калясоў, якія сыгралі ў фільме Сушчэню, Бурава і Войціка.
Урачысты паліцэйскі картэж суправаджаў Сяргея Лазьніцу з камандай стваральнікаў фільму.
Урачысты паліцэйскі картэж суправаджаў Сяргея Лазьніцу з камандай стваральнікаў фільму.

З наступных аўтамабіляў выходзілі прадусары, удзельнікі здымачнай групы. Кожны мае магчымасьць прайсьці па знакамітым чырвоным дыване. Да іх далучылася расейская кіназорка Рэната Літвінава.
Быкаўскія Сушчэня, Бураў і Войцік. А ў жыцьці - Уладзімір Сьвірскі, Улад Абашын і Сяргей Калясоў
Быкаўскія Сушчэня, Бураў і Войцік. А ў жыцьці - Уладзімір Сьвірскі, Улад Абашын і Сяргей Калясоў


У фільме Уладзімір Сьвірскі сыграў беларуса Сушчэню.
У фільме Уладзімір Сьвірскі сыграў беларуса Сушчэню.


Сяргей Лазьніца выходзіць з фэстывальнага аўтамабіля
Сяргей Лазьніца выходзіць з фэстывальнага аўтамабіля


Канская публіка ўважліва слухала Касю Камоцкую, пад якую выходзілі аўтары фільму
Канская публіка ўважліва слухала Касю Камоцкую, пад якую выходзілі аўтары фільму


Рэжысэр фільму "У тумане" Сяргея Лазьніца і акторы беларус Уладзімір Сьвірскі, расейцы Улад Абашын і Сяргея Калясоў на чырвоным дыване
Рэжысэр фільму "У тумане" Сяргея Лазьніца і акторы беларус Уладзімір Сьвірскі, расейцы Улад Абашын і Сяргея Калясоў на чырвоным дыване

Рэжысэр, акторы, здымачная група, прадусары, спонсары - усе мелі магчымасьць прайсьці па чырвоным дыване
Рэжысэр, акторы, здымачная група, прадусары, спонсары - усе мелі магчымасьць прайсьці па чырвоным дыване

Рэната Літвінава таксама прыехала на прэм'еру "У тумане"
Рэната Літвінава таксама прыехала на прэм'еру "У тумане"

Сяргей Лазьніца стрымаў абяцаньне выйсьці пад песьню Касі Камоцкай. Так і было. Спачатку прагучала «Паляўнічы ты мой паляўнічы», а потым двойчы «Божа, забяры маё жыцьцё». Ніколі раней Каны ня чулі беларускіх песень, і невядома калі пачуюць наступны раз. Вядома, гэта стварала кантраст з папярэднімі зоркамі, якія праходзілі пад песьні Лэдзі Гагі, Кайлі Міноўг і гуртоў кшталту «Блю», «Ю2» і «Бэк стрыт бойз».

Сам Лазьніца падчас ранішняй прэсавай канфэрэнцыі ў адказе на пытаньне Радыё Свабода адзначыў, што фільм хутчэй нямецка-аўстрыйскі, але гэтаксама можна сказаць, што ён і беларускі, і ўкраінскі, і расейскі, і славянскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG